Дарагія ветэраны!
Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення!
Паважаныя пружанцы!
Дзень пажылых людзей — асаблівы для ўсіх пакаленняў. Гэта выдатнае свята дае нам дадатковую магчымасць выказаць усім нашым ветэранам, людзям старэйшага ўзросту словы сардэчнай удзячнасці за іх воінскія і працоўныя подзвігі, за вялікі ўклад у развіццё роднай краіны, роднага раёна.
Ваша жыццё — прыклад самаадданасці, мужнасці, бескарыслівага служэння Радзіме. Дзякуючы вам мы перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, паднялі з руін краіну, здзейснілі прарыў у сферы навукі і тэхнікі, не зламаліся і выстаялі ў складаныя гады станаўлення незалежнасці.
І сёння, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вы даяце нам найважнейшыя ўрокі сапраўднага патрыятызму, аптымізму, дабра і справядлівасці, вучыце несці адказнасць за свае справы і ўчынкі. Вы заўсёды верылі ў лепшыя часы і вучылі нас гэтаму.
Мы ганарымся вамі і схіляемся перад вашай мужнасцю, устойлівасцю і аптымізмам, якія вы захоўваеце і ў наш час.
Клопат пра пажылых людзей — абавязак кожнага з нас. У нашых сілах зрабіць так, каб яны не адчувалі сябе адзінокімі, заўсёды былі ахутаны ўвагай і цяплом.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнай раўнавагі, нязгаслай цікавасці да жыцця, цяпла, любві і павагі родных і блізкіх людзей!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.