Імі ганарацца па праве! Расказваем пра людзей слова і працы з ААТ «Велікасельскае Агра»
Ніколі не стамляешся рабіць адно — пісаць пра сельскіх працаўнікоў. Пра іх, непасрэдных і вельмі шчырых, павінны ведаць усе, нават прыклад у рабоце браць. З гэтай місіяй і наведаліся ў ААТ «Велікасельскае Агра».
Як быццам і не было сёлетніх абласных дажынак. Работа ж на палетках чакаць не будзе, тое ж можна сказаць і пра надвор’е. Таму адсвяткавалі, атрымалі ўзнагароды, парадаваліся імі са сваімі роднымі і… наперад!
Усё патрэбна рабіць своечасова, упэўнены галоўны аграном ААТ «Велікасельскае Агра» Сяргей Капіца, які займае дадзеную пасаду ў сельгаставарыстве з 2022 года. Калі ты сапраўдны гаспадар на зямлі, лічыць Сяргей Іванавіч, то добра ведаеш, што адпачыць, калі захочацца, тут не атрымаецца. Укладзешся ў агратэхнічныя тэрміны, дадаўшы ў работу кропельку душы, тады можаш разлічва

