Суббота, 12 октября 2024

Месяц: Сентябрь 2024

«Пружанскі малочны камбінат» будзе выпускаць прадукцыю пад новым брэндам «Леса-Поля»

«Пружанскі малочны камбінат» будзе выпускаць прадукцыю пад новым брэндам «Леса-Поля»

Новы таварны знак «Леса-Поля» прэзентавала ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Як расказалі на прадпрыемстве, новы брэнд стане сімвалам прыроднага багацця Беларусі і адначасова будзе падкрэс-ліваць экалагічнасць, натуральнасць прадукцыі, яе сувязь з прыродай і высокую якасць, якой варта давяраць. Слоган новага брэнда — «Натхненне ад прыроды». У той жа час нікуды не знікнуць з паліц магазінаў ужо любімыя і знаёмыя пакупнікам малочныя прадукты пад гандлёвымі маркамі «Щедрые Пружаны» і «VAN GOLD». Убачыць жа сыры пад брэндам «Леса-Поля» можна будзе ў фірменных магазінах камбіната ўжо ў кастрычніку. Уладзіслаў Шпарла
Актуальнае інтэрв’ю. Што зроблена ў Пружанскім раёне па праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека»

Актуальнае інтэрв’ю. Што зроблена ў Пружанскім раёне па праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека»

Дзяржаўнай праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» дадзены старт яшчэ ў студзені 2021 года. Што было зроблена сёлета ў рамках праграмы для аказання дапамогі шматдзетным сем’ям і хто атрымаў матэрыяльныя выплаты на неабходныя патрэбы за бягучы перыяд 2024 года? Па адказ на гэтыя і іншыя пытанні мы звярнуліся да начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама Віталія Матвіенкі. — Віталій Іванавіч, наколькі рэалізавана дзяржаўная праграма ў раёне і хто мае патрэбу ў дапамозе? — Безумоўна, у нас вельмі шмат сем’яў, якія маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе з боку дзяржавы, асабліва ў перыяд падрыхтоўкі дзяцей да школы. У рамках падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» сёлета аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога 709 шматдзетным сем’ям, дз
Лукашэнка пра формулу супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі: калі нешта трапіла пад забарону — купляйце беларускае

Лукашэнка пра формулу супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі: калі нешта трапіла пад забарону — купляйце беларускае

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў універсальную формулу супрацоўніцтва кіраўнікам расійскіх рэгіёнаў: калі нешта трапіла пад забарону - купляйце беларускае. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў 30 верасня на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Саха (Якуція) Расіі Айсенам Нікалаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў кіраўніка расійскага рэгіёна на гасціннай беларускай зямлі: "З вялікім інтарэсам ставімся да вашай дэлегацыі, таму што і зямля ў вас такая незвычайная, рамантычная, і для мяне ў тым ліку, хоць я вельмі добра ведаю Расію. Велізарныя прасторы, багацейшыя прыродныя рэсурсы. І, галоўнае, людзі ў вас вельмі мужныя, працавітыя". У гэтым сэнсе Прэзідэнт звярнуў увагу на некаторую агульнасць рыс народаў Беларусі і Якуціі, асабліва ў
Пажар адбыўся ў нядзелю ў вёсцы Байкі

Пажар адбыўся ў нядзелю ў вёсцы Байкі

Паведамленне пра пажар у в. Байкі Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 29 верасня ў 11.28 гадзін. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах і перакрыцце. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі Пружанскага РАНС
Інавацыйнасць, інвестыцыі, імпартазамяшчэнне — стрыжні работы ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»

Інавацыйнасць, інвестыцыі, імпартазамяшчэнне — стрыжні работы ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»

Наш завод радыёдэталяў — адно з вядучых прадпрыемстваў Пружан. А яшчэ ў апошнія гады марка «ПЗР» стала набываць уласцівасці брэнду. Сапраўды, сёння прадукцыя акцыянернага таварыства актыўна разыходзіцца па ўсіх прамысловых кутках Беларусі. Уклад завадчан ёсць у выпуску аўтамабіляў, трактарнай тэхнікі і нават бытавых устройстваў. Гэта спрыяе штогадоваму нарошчванню вытворчасці, а значыць, і развіццю самога прадпрыемства. Кожны год растуць паказчыкі, што напрамую ўплывае на дабрабыт калектыву ў цэлым і кожнага работніка нашага завода. Што прыўнёс у гісторыю ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» бягучы год? 10 гадоў таму Яўген Халецкі (на здымку справа) прыйшоў працаваць на завод інжынерам-канструктарам. Тады малады спецыяліст асвойваў «азы» прафесіі з дапамогай старэйшых калег. За
Чытачы звярнулі ўвагу на стан дарогі ў Лінова

Чытачы звярнулі ўвагу на стан дарогі ў Лінова

Пытанню стану дарог у нашым раёне надаецца пільная ўвага. Хаця колькі б не праводзілася планавых рамонтаў дарог, іх усё роўна атрымліваецца мала. Жыхары вёсак па-ранейшаму выказваюць незадаволенасць, а мясцовыя ўлады з усіх сіл імкнуцца ўхіліць вострыя вуглы непаразумення. З ліста ў рэдакцыю:Стан дарогі ад павароту з вул. Шашэйнай на вул. Піянерскую ў аг. Лінова і да чыгуначнай станцыі Аранчыцы пакідае жадаць лепшага, у тым ліку і тратуара, якога няма. Зімой людзі ходзяць па праезнай частцы. Ямы вакол крамы «Родны кут» засыпалі часткова. Год якасці заканчваецца, а праблемы застаюцца. Просім звярнуць на гэта ўвагу. Што да вул. Піянерскай, то, праехаўшыся па ёй асабіста, нічога крымінальнага мы там не выявілі. Праўда, асфальт ідзе хваляй ад таго, што менавіта па гэтай дарозе ездзяць в
Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём машынабудаўніка

Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём машынабудаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны машынабудаўнічай галіны Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка! Машынабудаванне — адна з асноўных галін прамысловасці, аснова ўстойлівага развіцця эканомікі і павышэння дабрабыту грамадзян. Для Пружанскага раёна машынабудаванне — гэта ў першую чаргу адкрытае акцыянернае таварыства «Пружанскі завод радыёдэталяў». На прадпрыемстве працуюць высокапрафесійныя, адданыя сваёй справе людзі, здольныя ўпраўляць складанымі тэхналагічнымі працэсамі. Дзякуючы вашай напружанай працы з года ў год укараняюцца сучасныя тэхналогіі, асвойваюцца новыя накірункі работы. Выказваем шчырыя словы ўдзячнасці за вашу добрасумленную і адказную працу, прафесіяналізм і адданасць абранай справе. Ад усёй душы жадаем усім моцнага
Завіталі ў ААТ «Агра-Калядзічы», дзе поўным ходам убіраюць цукровыя буракі

Завіталі ў ААТ «Агра-Калядзічы», дзе поўным ходам убіраюць цукровыя буракі

Аграрыям чатырох сельгаставарыстваў Пружаншчыны патрэбна ўбраць цукровыя буракі на плошчы ў 1300 га. Першымі да ўборкі прыступілі ў ААТ «Велікасельскае Агра». За ім буракаўборачныя камбайны выйшлі на палеткі ў ААТ «Шані-аграпрадукт», «Агра-Калядзічы» і «Мурава». Абы была галава і рукі, тады і работа любая будзе спорыцца, і вынік не прымусіць сябе чакаць. З гонарам адзначым, што беларусам ні розуму, ні працавітасці не займаць. Кожны дзень памнажае дабрабыт нашай краіны, робіць яе квітнеючай і непаўторнай. І, канечне, у гэтым велізарная заслуга нашых сельскіх працаўнікоў, якія, па сутнасці, на працягу года спачыну не маюць. Вось і цяпер шчыруюць на ўборцы салодкіх караняплодаў. Урочышча з прыгожай назвай Кулікі, землі якога ўваходзяць у склад ААТ «Агра-Калядзічы». Свеціць сонейка,
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні прымае 28-29 верасня пружанскі Лядовы палац

Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні прымае 28-29 верасня пружанскі Лядовы палац

У Лядовым палацы г. Пружаны ў гэтыя выхадныя, 28 і 29 верасня, адбудуцца Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні "Кубак Галубых Азёр". У іх прымуць удзел спартсмены з розных куткоў Беларусі. Чакаецца і ўдзел расійскіх спартсменаў. Сёння, 28 верасня, спаборніцтвы стартуюць з 13 гадзін. Заўтра, 29 верасня, з 9.30 гадзін. Уваход свабодны! Падтрымайце пружанскіх фігурыстаў!
Пра сацыяльную падтрымку грамадзян ішла размова на чарговай сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў

Пра сацыяльную падтрымку грамадзян ішла размова на чарговай сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў

На трэцяй сесіі раённага Савета дэпутатаў 29 склікання быў разгледжаны шэраг пытанняў, асноўнае з якіх тычылася рэалізацыі ў Пружанскім раёне дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Перад пачаткам работы сесіі дэпутацкі корпус на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом прыняў удзел у акцыі па сборы сродкаў пацярпелым жыхарам Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў рамках акцыі «Спіна да спіны». Арганізатарам і каардынатарам акцыі выступіла РГА «Белая Русь». Пасля адкрыцця сесіі Мікалай Кудравец уручыў пасведчанні дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 29 склікання. З дакладам «Аб рэалізацыі ў Пружанскім раёне асноўных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі» выступіў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Аналізуючы стан рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай
Чарговыя бібліяпрыцемкі ў цэнтральнай раёнай бібліятэцы імя Засіма прысвяцілі 85-годдзю #1рэгіёна

Чарговыя бібліяпрыцемкі ў цэнтральнай раёнай бібліятэцы імя Засіма прысвяцілі 85-годдзю #1рэгіёна

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма ў чарговы раз запрасіла сваіх чытачоў на бібліяпрыцемкі «Кола часу», якія былі прысвечаны 85-годдзю Брэсцкай вобласці. Пачалося свята з выступлення ўзорнага ансамбля «Круцёлачкі». Вясёлы настрой удзельнікаў танца перадаўся ўсім гасцям мерапрыемства. Прадоўжыўся вечар на другім паверсе бібліятэкі, дзе прайшла віктарына-падарожжа «Брэстчына вядомая і невядомая». Вядучыя пазнаёмілі прысутных з самымі цікавымі старонкамі жыцця Брэсцкай вобласці, разам з імі ўспомнілі гісторыю Брэсцкай крэпасці, жывёльны і раслінны свет першага регіёна, а таксама архітэктурную спадчыну. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у гісторыка-краязнаўчым квэсце «Брэстчына гістарычная», які складаўся з пяці лакацый. Пераможцаў чакалі прыемныя падарункі. Г
Пружаны далучыліся да Адзінага дня бяспекі

Пружаны далучыліся да Адзінага дня бяспекі

Самым маштабным і прыцягальным мерапрыемствам для розных узростаў сталі тэматычныя пляцоўкі, якія ў фармаце Адзінага дня бяспекі разгарнуліся каля гарадскога Палаца культуры. На працягу некалькіх гадзін гледачы — школьнікі, навучэнцы тэхнікума, спецыялізаваных устаноў адукацыі — маглі пазнаёміцца з асаблівасцямі дзейнасці экстранных службаў і дапаможных арганізацый. Каля кожнай інтэрактыўнай зоны былі арганізаваны выставы спецыяльнага абсталявання, вопраткі і сродкаў, якія можна было патрымаць у руках, прымераць і нават выканаць службовыя аперацыі. Словам, адчуць сябе выратавальнікам, энергетыкам, газавіком або міліцыянерам. Больш падрабязна пра ўсё новае, цікавае і адначасова карыснае, з чым пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства, мы абавязкова раскажам ужо на наступным будн
Плыўцы пружанскай СДЮШАР № 2 — прызёры абласных спаборніцтваў «Старты надзей»

Плыўцы пружанскай СДЮШАР № 2 — прызёры абласных спаборніцтваў «Старты надзей»

Пераможнымі навінамі працягваюць радаваць пружанскія плыўцы. У гэтую сераду падапечныя трэнера Сяргея Каляды спаборнічалі на шостым этапе абласных спаборніцтваў па плаванні «Старты надзей». Турнір на гэты раз прымалі Баранавічы. Па выніках заплываў спартсмены СДЮШАР № 2 г. Пружаны чатыры разы падымаліся на п’едэстал. Сярэбраным прызёрам турніру на дыстанцыі 50 м вольным стылем з вынікам 28,44 сек. стаў Ігнат Падгурскі. Ён жа — трэці на стаметроўцы комплексным плаваннем. Дыстанцыю праплыў за 1 мін. 11,81 сек. Прызёры спаборніцтваў Цімур Дакімовіч, Ігнат Падгурскі і Яўген Бойка (злева направа). Сярэбраны медаль на 50 м на спіне — у Яўгена Бойкі, яго вынік — 32,80 сек. Яшчэ адну сярэбраную ўзнагароду ў скарбонку пружанскай каманды паклаў Цімур Дакімовіч, які стаў прызёрам на д
Член Савета Рэспублікі Аляксандр Пішч працаваў у Ліноўскім сельсавеце

Член Савета Рэспублікі Аляксандр Пішч працаваў у Ліноўскім сельсавеце

У аўторак у Ліноўскім сельскім выканаўчым камітэце член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч правёў асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Пасля заканчэння прыёму Аляксандр Іванавіч наведаў Ліноўскі дзіцячы сад Пружанскага раёна. Па словах сенатара, у нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца рабоце з грамадзянамі на месцах. Размаўляючы з чалавекам напрамую, можна бачыць, наколькі сапраўды хвалюе яго тая ці іншая праблема, больш дэталёва разабрацца ў складанай сітуацыі, падтрымліваючы непасрэдны кантакт з суразмоўцам. А яшчэ субяседнік у адкрытай размове можа і сам паўдзельнічаць у вырашэнні набалелага пытання. Падчас правядзення прыёму ў Ліноўскім сельскім выканаўчым камітэце. Пра ш