Даведаліся, што ў «Камунальніку» прапануюць моладзі, і пазнаёміліся са спецыялістам, якая прыйшла на адпрацоўку і засталася
Мы працягваем знаёміцца з моладдзю, якая прыехала на работу ў наш горад, і даведваемся, як іх сустрэлі ў новым калектыве і як пра іх клапоцяцца на першым працоўным месцы. На гэты раз вырашылі наведаць КУВП «Камунальнік».
Маладая супрацоўніца КУВП «Камунальнік» Юлія Ахрымук ужо некалькі гадоў працуе ў калектыве. Пасля абавязковай адпрацоўкі, якая завяршылася ў яе не так даўно, вырашыла застацца на малой радзіме, каб сваёй працай прыносіць карысць Пружаншчыне.
Нарадзілася дзяўчына ў Пружанах, дзе скончыла мясцовую гімназію. Пасля вырашыла паступаць у Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, праз чатыры гады паспяхова яго скончыла і атрымала кваліфікацыю «інжынер садова-паркавага будаўніцтва».
— Пасля завяршэння ВНУ па размеркаванні я павінна была ехаць працаваць у Мінскую вобласць,


