Малады вадзіцель Яўген Зеляняк з ААТ «Агра-Калядзічы»: працаваць на роднай зямлі — значыць быць шчаслівым чалавекам
Працоўнае жыццё патрэбна пачынаць з запалам у вачах, з верай у тое, што ўсё атрымаецца найлепшым чынам. Немалаважным фактарам з’яўляецца і тое, куды ты ўпершыню ўладкоўваешся на працу.
Маладосць — гэта пара ў жыцці, калі хочацца горы звярнуць, паказаць сябе ва ўсёй красе, адразу ж заявіць свету: я ўсё змагу, абы толькі падвярнулася магчымасць. І ў гэтым нічога дрэннага няма, бо менавіта такія маладыя людзі і дамагаюцца рэзультату, становяцца гонарам сваёй краіны. Адно толькі але… Першы калектыў павінен цябе ветліва сустрэць, падтрымаць, наставіць на правільны шлях, даць магчымасць самарэалізавацца. Калі так, то ААТ «Агра-Калядзічы» — якраз такая арганізацыя.
Для маладога вадзіцеля Яўгена Зеленяка на роднай зямлі працаваць — значыць быць шчаслівым чалавекам.
І прымуць, і дапамогуц


