Суббота, 7 марта 2026

День: 07.10.2024

У Беларусі дазволілі прымяняць фізічную сілу і спецсродкі ў адносінах да розных відаў беспілотнікаў

У Беларусі дазволілі прымяняць фізічную сілу і спецсродкі ў адносінах да розных відаў беспілотнікаў

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў указ нумар 392, якім прадугледжваецца выкладанне ў новай рэдакцыі ўказа нумар 215 ад 5 чэрвеня 2019 года "Аб спыненні палётаў авіямадэлей і беспілотных лятальных апаратаў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент прыняты ў мэтах нарматыўнага замацавання права на прымяненне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі не толькі ў адносінах да авіямадэлей і БПЛА, але і беспілотных паветраных суднаў, беспілотных транспартных сродкаў, уключаючы падводныя і надводныя судны, наземныя апараты і комплексы, кіраванне якімі ажыццяўляецца дыстанцыйным спосабам або ў аўтаматычным рэжыме. У адпаведнасці з указам правам на прымяненне (выкарыстанне) зброі і спецыяльных сродкаў у ад
Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву, дзе пройдзе саміт СНД

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Маскву, дзе пройдзе саміт СНД

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Пасля прылёту кіраўнік дзяржавы ля трапа самалёта сцісла абмеркаваў некаторыя рабочыя пытанні, што датычацца беларуска-расійскага супрацоўніцтва, з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым і паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам. Ён, у прыватнасці, пацікавіўся, як асвоіўся на новай пасадзе нядаўна назначаны пасол. Плануецца, што 8 кастрычніка ў Маскве беларускі лідар прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД. Парадак дня саміту вельмі шырокі. Чакаецца, што лідары краін Садружнасці разгледзяць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем бяспекі, сферай высокіх тэхналогій, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным супрацоўні
Хто адказвае за вулічнае асвятленне?

Хто адказвае за вулічнае асвятленне?

Актуально, Год качества, Профессия
У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў, звязаных з працай вулічнага асвятлення, узнікла неабходнасць падрабязнага растлумачэння асаблівасцей дадзенай работы. У г. Пружаны, г.п. Шарашэва і Ружаны ўладкаваннем і эксплуатацыяй вулічнага асвятлення займаецца КУВП «Камунальнік» (кантактны тэлефон 115). Забеспячэннем выканання сацыяльнага стандарту асвятлення вуліц іншых населеных пунктаў Пружаншчыны займаюцца сельвыканкамы сумесна з філіялам «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга». У кожнай вёсцы вызначаецца адказная асоба (старшыня сельвыканкама або стараста), праз якую забяспечваецца своечасовая перадача заявак у ПЭС у выпадку ўзнікнення няспраўнасцей ліхтароў. Вядуцца планавыя работы на сетках вулічнага асвятлення аг. Лінова. На сёння на Пружаншчыне ў 219 населеных
Рэспубліканская кампанія «Моладзь за бяспеку» стартавала ў Пружанскім раёне

Рэспубліканская кампанія «Моладзь за бяспеку» стартавала ў Пружанскім раёне

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
МНС вялікую ўвагу ўдзяляе рабоце з дзецьмі і моладдзю, праводзіць мерапрыемствы па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці. Адно з іх – рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Моладзь за бяспеку!» З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, прафесіі выратавальніка-пажарнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, прапаганды бяспечнага і здаровага ладу жыцця і аб’яднання маладых людзей у карысную справу, а таксама папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, з 7 па 18 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці праводзіцца інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Моладзь за бяспеку!»
Дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні і азеляненні прайшла ў Пружанах

Дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні і азеляненні прайшла ў Пружанах

Актуально, Год качества, Новости, Профессия, Экология
Спецыялісты і наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з работнікамі КУВП «Камунальнік» правялі дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі нашага горада. Падчас мерапрыемства яе ўдзельнікі высадзілі на адной з вуліц нашага горада 33 саджанцы туі, якія былі вырашчаны ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інва-лідаў ТЦСАН у рамках рэалізацыі праекта «Зялёны горад». Удзел у акцыі для кожнага наведвальніка аддзялення — гэта вялікі стымул для новых добрых спраў на карысць сваёй малой радзімы, што як нельга лепш адпавядае задачам праекта «Зялёны горад»: садзейнічанне добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторыі горада, а таксама развіццё і замацаванне ў людзей з інваліднасцю практычных уменняў і навыкаў па вырошчва
«Крок да даўгалецця» зрабілі пружанскія аматары скандынаўскай хадзьбы

«Крок да даўгалецця» зрабілі пружанскія аматары скандынаўскай хадзьбы

Актуально, Здоровье, Наша з табой Беларусь, Новости, Спорт
Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прынялі ўдзел у трэцім рэспубліканскім марафоне па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця». Удзельнікамі сталі амаль 30 чалавек, старэйшых за 60 гадоў. Самым пажылым удзельнікам падзеі сярод мужчын быў Уладзімір Чакашоў, якому 87 гадоў. А самай узроставай ўдзельніцай сярод жанчын — 96-гадовая Галіна Немцава, якая, як аказалася пазней, стала і самай старэйшай удзельніцай марафону ва ўсёй рэспубліцы. — Даўно займаюся скандынаўскай хадзьбой. Спецыяльныя палкі для дадзенай фізічнай актыўнасці з’явіліся ў мяне яшчэ каля 20 гадоў таму, з таго часу я з імі неразлучная, — з усмешкай кажа Галіна Канстанцінаўна. Мерапрыемства пача