Суббота, 18 апреля 2026

День: 16.10.2024

«Маё жыццё — мая работа». Знаёмім з працаўнікамі ААТ «Жураўлінае», адзначанымі высокімі ўзнагародамі

«Маё жыццё — мая работа». Знаёмім з працаўнікамі ААТ «Жураўлінае», адзначанымі высокімі ўзнагародамі

Актуально, Год качества, Профессия, Сельское хозяйство
ААТ «Жураўлінае» — сельгаставарыства стабільнае, са сваімі традыцыямі і дружным калектывам. Таму штогод скарбонка ўзнагарод гаспадаркі за сумленную працу ўсё павялічваецца. Жывёлагадоўля, раслінаводства, іншыя галіны сельскай гаспадаркі патрабуюць ад чалавека поўнай аддачы, забіраючы часам нават выхадныя дні. Але людзі на вёсцы разумеюць усю адказнасць даручанай справы, з цеплынёй у голасе расказваюць, як даглядаюць жывёлу, сеюць збожжа, убіраюць травы. І ў нашай краіне на вагу золата такія работнікі, іх бачаць, падтрымліваюць і заахвочваюць да новых працоўных перамог. Медаль «За працоўныя заслугі» механізатар Аляксандр Баран атрымаў, таму што сумленна працаваў. Гэта бачна на прыкладзе цягавітых, простых і такіх родных людзей з ААТ «Жураўлінае». Чаго толькі варты механізатар Аляк
Вакцынацыя супраць грыпу пачалася ў Пружанскім раёне

Вакцынацыя супраць грыпу пачалася ў Пружанскім раёне

Актуально, Здоровье, Новости
З 3 кастрычніка ў Пружанскім раёне пачалася прышчэпачная кампанія супраць грыпу Зрабіць прышчэпку ад грыпу проста! Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Пружанская ЦРБ (@pruzhany_crb) Для гэтага патрэбна звярнуцца ў рэгістратуру, затым да ўрача-спецыяліста, які пасля агляду накіруе ў прышчэпачны кабінет № 24 (2 паверх) Пружанскай паліклінікі. Вакцынацыя праводзіцца вакцынай «Грыпол плюс», вытворчасць — Расія.
На славу Божую і радасць людзям: фестываль «Ars Magna Organi» завяршыўся ў Ружанах (+многа фота)

На славу Божую і радасць людзям: фестываль «Ars Magna Organi» завяршыўся ў Ружанах (+многа фота)

Актуально, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Ружанские мотивы, Тварам да веры
Бываючы ў Ружанах, штораз ловіш сябе на думцы, што знаходзішся ў месцы, дзе перасякаюцца розныя эпохі і ажывае гісторыя. Не выключэнне і касцёл Святой Тройцы. Пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя, храм ніколі не зачыняўся і заўсёды чакаў вернікаў. Як і свайго часу чакаў унікальны барочны арган — сапраўдны гонар касцёла, які, дзякуючы Божай дапамозе і людской неабыякавасці, быў адрэстаўраваны да канцэртнага стану. Музычны інструмент маўчаў цэлае стагоддзе, каб сёлета нарэшце «загаварыць» сваёй велічнай і непаўторнай мелодыяй. Інаўгурацыя аргана адбылася ў сярэдзіне верасня, і з гэтага часу на працягу цэлага месяца ў касцёле Святой Тройцы праходзілі канцэрты арганнай музыкі ў рамках фестывалю «Ars Magna Organi» («Вялікае Мастацтва Аргана»). На працягу пяці выхадных запар жыхары і госц
Чым кітайца Чжан Сюня Пружаншчына зацікавіла

Чым кітайца Чжан Сюня Пружаншчына зацікавіла

Актуально, Культура, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
Што такое адлегласць у амаль 10 тысяч кіламетраў у наш час? Нішто для дзяржаў і сапраўдных сяброў, як даказвае гісторыя беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. І нішто для чалавека, як сведчыць прыклад Чжан Сюня з кітайскага Гуанчжоу. Днямі гэты няўрымслівы чалавек наведаў нашу Пружаншчыну. Сюнь закончыў філфак БДУ ў г. Мінску і зараз вучыцца ў аспірантуры. Гэта, здаецца, невялікая дробязь у наш час, калі замежных студэнтаў у беларускіх ВНУ тысячы. Вось толькі спадар Чжан адзін, які настолькі захапіўся беларускай культурай, што стаў вывучаць яе вытокі. І не проста знаёміцца, а збіраць, занатоўваць, засвойваць. З такой нагоды ён на мінулым тыдні па запрашэнні пружанскіх сяброў і наведаў нашу глыбінку. Мы пазнаёміліся на вечарыне, якую для кітайскага госця ладзілі работнікі Палаца ку