У Пружанах упершыню выбралі «Залатога Містара» сярод мужчын 60+ (+многа фота)
Упершыню ў нашым горадзе ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце — 2030» прайшоў міжрэгіянальны конкурс таленту і творчасці «Залаты Містар —2024» сярод мужчын старэйшага ўзросту.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ТЦСАН сумесна з аддзелам культуры райвыканкама, раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» і раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь».
У конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Іванава, Бярозы, Пружан і Кобрына.
Конкурсная праграма складалася з трох этапаў, на кожным з якіх прадстаўнікі моцнай паловы дэманстравалі свае найлепшыя якасці і таленты. Перад кожным выхадам на сцэну адчувалася невялікае напружанне ўдзельнікаў. Але тым не менш хваляванне не перашк



