Пятница, 17 апреля 2026

Сустрэча з цiкавым чалавекам

143

Кожны дзень мы пражываем у клопатах, некуды спяшаемся i зусiм не звяртаем увагу на тых, хто вакол нас.

Мiж тым, цiкавая сустрэча, якая пакiне пасля сябе прыемныя успамiны, можа здарыцца з намi у любы момант. Варта толькi уважлiва прыгледзецца i акажацца, што вакол нас жывуць незвычайныя людзi. Пра аднаго такога чалавека я хачу расказаць.

На канiкулах нас, вучняу шостых класау гiмназii запрасiу у госцi Радзiвончык Аляксей Iванавiч. Не зусiм у госцi, а наведаць свой асабiсты музей.

Аказваецца, Аляксей Iванавiч усё сваё жыццё збiрае розныя рэчы, якiмi карысталiся нашы продкi.

Гаспадар сустракау нас ля варот са шчырай усмешкай. Ён расказау пра сябе, пра сваё жыццё, пра сваiх родных i блiзкiх.

Мы з цiкавасцю разглядвалi карцiны i прадметы, якiм некалькi стагоддзяу. Ёсць у яго калекцыi i экспанаты часоу Напалеона! Мы пераходзiлi з аднаго пакоя у другi. Здавалася, што мы трапiлi у падарожжа у мiнулае. Кожны экспанат размауляу з намi на сваёй мове, вёу свой аповед.

Гiсторыя роднага краю адкрывалася для нас з iншага боку. Як якасна змянiлася жыццё людзей за гэты час!

Неузабаве мы выйшлi на двор. Аляксей Iванавiч запрасiу нас у альтанку, дзе нас чакау накрыты стол. Мы пiлi цёплую гарбату, слухалi вершы, якiя напiсау Аляксей Iванавiч.

Ён – аутар некалькiх кнiг. Мяне не пакiдала думка: калi гэты дзiуны чалавек знаходзiць час на усё: на дзяцей, на унукау, на музей, на вершы?

Гэтая сустрэча заставiла мяне задумацца пра многае, перагледзець важнае. Я пачала па-iншаму глядзець на жыццё, спрабую шукаць у простых рэчах глыбокi сэнс i радасць.

Так бывае, што усяго адна сустрэча з цiкавым чалавекам, якi жыве побач з намi, здольна адкрыць для цябе цэлы свет новых ведау i магчымасцей.

Я удзячна лёсу за сустрэчу з Аляксеем Iванавiчам Радзiвончыкам, чалавекам, якi сваiм прыкладам вучыць нас мэтанакiраванасцi, настойлiвасцi i не баяцца цяжкасцей.

Вучанiца 6 «А» класа гiмназii г.Пружаны Несцярчук Вiкторыя.