Суббота, 12 октября 2024

День: 02.10.2024

Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Расіяй аб парадку прызнання электроннага подпісу

Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Расіяй аб парадку прызнання электроннага подпісу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Гэты міжнародны дагавор прадугледжвае ўзаемнае прызнанне бакамі электроннага лічбавага подпісу ў электронных дакументах, створаных адпаведна ў Беларусі і Расіі. Да сферы прымянення пагаднення не будуць належаць выпадкі, калі абодва ўдзельнікі трансгранічнага электроннага ўзаемадзеяння з'яўляюцца дзяржаўнымі органамі і суб'ектамі банкаўскіх і плацежных праваадносін. БЕЛТА
Аб’ядналі вера, малітва і свята: у Ружанах адбыліся святкаванні з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі (+многа фота)

Аб’ядналі вера, малітва і свята: у Ружанах адбыліся святкаванні з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі (+многа фота)

У мінулую суботу ў Ружанах, здавалася, перапляліся мінулае і сучаснасць і ў літаральным сэнсе ажыла гісторыя. З гарадскога пасёлка, аднаго з культурных і рэлігійных цэнтраў Пружаншчыны, было вырашана распачаць святкаванне 100-годдзя Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі. Каб разам памаліцца, падзякаваць Богу за Яго дары, дакрануцца да святыняў, з’ехаліся каталікі і вернікі іншых канфесій не толькі з Пружанскага раёна, але і з розных куткоў Беларусі і нават з іншых краін. Старт юбілею — з Ружан Гісторыя Пінскай дыяцэзіі бярэ свой пачатак у 1925 годзе. Менавіта тады заснаваў яе Папа Рымскі Пій XI. Сёння ў склад дыяцэзіі ўваходзяць касцёлы Брэсцкай і Гомельскай абласцей — усяго 90 парафій, у тым ліку ў Пружанах, Вялікім Сяле, Ружанах, Шарашэве, Перадзельску. Юбілейную дату выра
Навучальны семінар адбыўся ў Адзіны дзень бяспекі на базе ААТ «Жураўлінае»

Навучальны семінар адбыўся ў Адзіны дзень бяспекі на базе ААТ «Жураўлінае»

Штогод у Беларусі праводзіцца рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі», арганізаваная Міністэрствам надзвычайных сітуацый. Яе мэта — правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый (НС) у працоўных калектывах, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, пажараў, аказанню першай медыцынскай дапамогі. 26 верасня ва ўсіх гарадах гучалі сірэны вучэбнай эвакуацыі людзей. Пружанскім РАНС таксама былі адпрацаваны практычныя дзеянні на выпадак эвакуацыі грамадзян пры няштатнай надзвычайнай сітуацыі на тэрыторыі ЦРБ, райгазу, завода радыёдэталяў, навучальных устаноў горада. У гасцінічна-турыстычным комплексе «Мікалаеўскі» прайшоў навучальны семінар з работнікамі ААТ «Жураўлінае». Падчас мерапрыемства разгледжаны галоўныя пытанні, якія датычацц
Кукурузу на зерне сёлета сталі вырошчваць у «Роўбіцкім». Ці радуе ўраджай?

Кукурузу на зерне сёлета сталі вырошчваць у «Роўбіцкім». Ці радуе ўраджай?

Усе гаспадаркі раёна, акрамя ААТ «Радзіма» і «Ружаны-Агра», маюць плошчы з кукурузай, якая была пасеяна на зерне. Некаторыя сельгаставарыствы яе ўжо ўбралі, на палетках астатніх яшчэ гудуць зернеўборачныя камбайны. Старшы камбайнер Сяргей Бруй толк ва ўборцы кукурузы на зерне ведае. «У гаспадарцы ўсё спатрэбіцца», — так разважае той, хто жыве не адным днём, а дбае пра будучыню, думае наперад. Толькі так можна і захаваць набытае, і памножыць яго ў разы. Канечне, добра, калі ў запасе ёсць сена, сілас і сянаж для корму буйной рагатай жывёлы. Але чаму б на разнастаіць рацыён рагуль кукурузнай мукой? Яна лішняй ніяк не будзе, прынясе толькі карысць, павысіць надоі малака. У нашым раёне кукуруза на зерне ў бягучым годзе была пасеяна на 3310 га. На 1 кастрычніка 2024 года ўбралі яе на 7
У раённага прафсаюза настаўнікаў новы старшыня

У раённага прафсаюза настаўнікаў новы старшыня

Справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі прайшла ў мінулую пятніцу на базе сярэдняй школы № 1 г. Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі. Удзел у мерапрыемстве прыняў 61 дэлегат, сярод прысутных былі старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Казарэз, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Сачэўка. Акрамя справаздач за пяцігадовы перыяд дзейнасці галіновага прафсаюза і рэвізійнай камісіі, на парадак дня было вынесена некалькі важных пытанняў, сярод якіх абранне новага прэзідыума, намесніка і старшыні галі