
Карэспандэнты адправіліся ў ААТ «Мурава» і паглядзелі, як у гаспадарцы сеюць гарох (+відэа)
Працай і жывём — скажуць вам земляробы. І праўду скажуць. Нялёгкай працай, але такой важнай і патрэбнай кожнаму з нас і краіне ў цэлым. Ездзячы па палетках у любую пару года, бачыш, што часам і злуюцца мужчыны на сваю работу, толькі не перастаюць яе выконваць, праз мінуту пераводзяць злосць у працоўнае рэчышча, яшчэ з большым імпэтам аруць, сеюць, убіраюць. Разумеюць, што праца на зямлі заўсёды патрабуе вялікіх сіл, сялянскай цягавітасці і любові да таго, чым займаешся.
Не выключэнне і сённяшняя вясна з яе чарговай сяўбой. Зноў «бегаюць» па палетках трактары з плугамі, баронамі, сеялкамі. Як і сто гадоў таму кладзецца ў глебу зерне, жыве хлебароб надзеяй аб будучым шчодрым ураджаі.
https://youtu.be/h8CpLlysjj8
Галоўны аграном гаспадаркі Юрый Гарустовіч настройвае норму высе