Вторник, 22 апреля 2025

День: 23.04.2024

Программа «Славянского базара — 2024»

Программа «Славянского базара — 2024»

ДИРЕКЦИЯ ФЕСТИВАЛЯ «СЛАВЯНСКИЙ БАЗАР В ВИТЕБСКЕ» ОБНАРОДОВАЛА ПРОГРАММУ ФОРУМА ИСКУССТВ – 2024. Меню изобилует сольниками: Олег Газманов, Любовь Успенская, Виктория Алешко, Ярослав Сумишевский и Ани Лорак дадут концерты в концертном зале «Витебск». Там же пройдет пластический спектакль Егора Дружинина. Ночные опен-эйры традиционно соберут молодежь, а публика с утонченным вкусом насладится джазом в филармонии. Театральный квартал порадует супер-премьерами сезона, Dream Dance Fest – всем разнообразием танцевальной палитры, от народной пляски до техничного контемпа. ЛЕТНИЙ АМФИТЕАТР 9 ИЮЛЯ, вторник 18:30«ГОСТИ ИЗ БУДУЩЕГО» 3+ЖЕРЕБЬЁВКАXXII Международного детского музыкального конкурса «ВИТЕБСК»;ЦЕРЕМОНИЯ награждения победителей V Международного танцевального пр
Маладзёжныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Пружанах і Ружанах

Маладзёжныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Пружанах і Ружанах

Удзел у Рэспубліканскім маладзёжным кірмашы вакансій прымуць усе раёны Брэсцкай вобласці. Кірмашы праходзяць на працягу гэтага тыдня, па 26 красавіка ўключна. Заўтра, 24 красавіка, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама правядзе маладзёжны кірмаш вакансій у Пружанах. Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Палацы культуры (вул. Савецкая, 10) з 14.30 да 16.00 гадзін. У пятніцу, 26 красавіка, маладзёжны кірмаш вакансій пройдзе ў Ружанскай СШ імя К. Марача (г.п. Ружаны, вул. К. Марача, 2). Час правядзення – з 14.30 да 15.30 гадзін.
Каля 14 тысяч жыхароў Пружанскага раёна далучыліся да рэспубліканскага суботніка (+многа фота)

Каля 14 тысяч жыхароў Пружанскага раёна далучыліся да рэспубліканскага суботніка (+многа фота)

У нашага народа ёсць нямала шматвяковых традыцый. Адна з іх патрабуе ў перадвелікодныя дні праводзіць маштабную ўборку ў сваім доме і на падворку. І ў ёй у абавязковым парадку прымае ўдзел кожны член сям’і. Нават дзецям «наразаўся» свой фронт работ, які ім быў па сілах. А вечарам уся сям’я збіралася за вячэрай з задавальненнем ад атрыманага выніку. Менавіта такія паралелі ўзнікаюць падчас штогадовага рэспубліканскага суботніка, які — таксама па традыцыі —праводзіцца напрыканцы красавіка. Далучыліся да яго і пружанцы, якія ў мінулую суботу нагадвалі дружную сям’ю, у якой кожны прыносіць пасільную карысць. У наяўнасці быў і «дом» — нашы населеныя пункты і іх ваколіцы, якія пасля зімы патрабуюць навядзення чысціні. Асабліва шматлюднай аказалася «сям’я» жыхароў горада: па папярэ
Пазнаёміцца з Каракіяй можна на новай выставе ў «Пружанскім палацыку» (+многа фота)

Пазнаёміцца з Каракіяй можна на новай выставе ў «Пружанскім палацыку» (+многа фота)

У Пружанскім палацыку адкрылася цікавая выстава: «Амто (здравствуй), Корякия!». Гэта частка даволі вялікай уласнай калекцыі Людмілы Каюравай. Дарэчы, наведвальнікам палацыка экспазіцыя будзе даступна ажно да 2 чэрвеня. Схадзіце, папоўніце свой багаж ведаў, дакраніцеся да культуры, быту, мастацтва маленькага народа, што пражывае на даволі вялікай тэрыторыі Камчацкага краю, — вы не пашкадуеце. Калекцыянер Людміла Каюрава — унікальная жанчына, якая нарадзілася і вырасла ў Каракскай акрузе Расійскай Федэрацыі, палюбіла яе культуру, насельніцтва. Частка яе вялікай калекцыі вандруе па музеях Расіі і Беларусі за сродкі Людмілы Каюравай і яе мужа Аляксандра Суворава. Як расказала Людміла Віктараўна, Каракская акруга ўваходзіць у склад Камчацкага краю і займае паўночную палову
«Каралеву Вясну-2024» сярод жанчын 60+ вызначылі ў Пружанах. Хто ёй стаў? (+фота)

«Каралеву Вясну-2024» сярод жанчын 60+ вызначылі ў Пружанах. Хто ёй стаў? (+фота)

Узрост – гэта толькі лічбы! Доказам гэтых слоў сталі ўдзельніцы міжрэгіянальнага конкурсу таленту і творчасці сярод жанчын старэйшага ўзросту «Каралева Вясна – 2024», арганізатарамі якога выступілі ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сумесна з аддзелам культуры Пружанскага райвыканкама. Удзел у конкурсе прынялі сем прадстаўніц розных тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Брэсцкай вобласці. Конкурсная праграма складалася з трох этапаў. Ацэньвала выступленні канкурсантак аўтарытэтнае журы на чале з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталіем Матвіенкам. Падчас дэфіле «Знаёмства» можна было насамрэч пазнаёміцца з кожнай з удзельніц. Варта адзначыць, што ўсе прадэманстравалі незвычайныя і
«У вашых руках лёс краіны». Як Лукашэнка трымае сваё слова — унікальныя кадры першага УНС

«У вашых руках лёс краіны». Як Лукашэнка трымае сваё слова — унікальныя кадры першага УНС

У Беларусі 24-25 красавіка пройдзе першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. І першае ў новым канстытуцыйным статусе гэтага органа, які адыграў вырашальную ролю ў гісторыі суверэннай Беларусі. У цяжкі для краіны час вострай палітычнай барацьбы і сацыяльна-эканамічнага непарадку Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся за падтрымкай да народа, склікаўшы ў кастрычніку 1996 года першы Усебеларускі народны сход. У мінскім Палацы спорту, самай умяшчальнай на той час зале краіны, на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы сабраліся амаль 5 тыс. чалавек. У іх ліку рабочыя і аграрыі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, работнікі сацыяльна-культурнай сферы, студэнты, прадпрымальнікі, ваеннаслужачыя, пенсіянеры, прадстаўнікі дыяспар, дыпламаты. Перад са
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў сферы нагляду за фінансавым рынкам

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў сферы нагляду за фінансавым рынкам

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў указ нумар 172, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадам Беларусі, Нацыянальным банкам Беларусі і ўрадам Расіі, Цэнтральным банкам Расіі аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыяльнай, у сферы нагляду і (або) кантролю за фінансавым рынкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. У мэтах умацавання надзейнасці і забеспячэння стабільнасці фінансавых рынкаў праектам пагаднення замацоўваюцца спосабы абмену паміж нагляднымі органамі (Нацбанкам Беларусі, Мінфінам Беларусі і Цэнтрабанкам Расіі) інфармацыяй, атрыманай у рамках нагляду і кантролю на фінансавых рынках. Прадугледжана таксама працэдура правядзення нагляднымі органамі сумесных праверак удзе
Рэцэпты на Біс. Фаршмак з сельдзі ад Таццяны Дубейка

Рэцэпты на Біс. Фаршмак з сельдзі ад Таццяны Дубейка

Рэцэпт ад Таццяны Яўгенаўны Дубейка. Фаршмак лічыцца традыцыйнай яўрэйскай стравай і варыянтаў яго вельмі многа: і больш дарагія, і бюджэтныя. Але я знаходзіла вельмі блізкія рэцэпты і ў беларускай кухні. Мне падабаецца, што падача гэтай стравы можа быць шматварыянтнай. Напрыклад, я зрабіла з фаршмакам фаршыраваныя яйкі, бутэрброды на грэнках з багету і бліны-наліснікі. Дарэчы, бліны афарбавала ў веснавы колер з дапамогай зялёнага чаю. ІНГРЭДЫЕНТЫ: філе сельдзі — 200 г,яйкі — 2 шт.,яблык кіслы — 1 шт.,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,сыр плаўлены — 1 шт. (100 г),масла сметанковае — 100 г. ПРЫГАТАВАННЕ Сельдзь, яйкі, яблык і цыбулю трэба перакруціць на мясарубцы (больш вытанчаны варыянт — вельмі дробна парэзаць, але на яго пастаянна не хапае часу). Нацерці на тарцы плаўлены сырок
Мужчына, выратаваны 26 сакавіка на пажары ў вёсцы Мокрае Пружанскага раёна, памёр ва ўстанове аховы здароўя

Мужчына, выратаваны 26 сакавіка на пажары ў вёсцы Мокрае Пружанскага раёна, памёр ва ўстанове аховы здароўя

Грамадзянін 1960 года нараджэння, пенсіянер, памёр ва ўстанове аховы здароўя 22 красавіка ў 08.10 гадзін. Як паведамляе Пружанскі РАНС, ён быў траўмаваны падчас пажару, які адбыўся 26 сакавіка ў в. Мокрае Пружанскага раёна. Тады гарэла кватэра двухкватэрнага жылога дома, у выніку пажару агнём была знішчана мэбля, пашкоджана ўнутранае аздабленне і маёмасць у жылым пакоі, закураны сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі Пружанскага РАНС