Вторник, 18 февраля 2025

День: 03.04.2024

Да 20 красавіка жыхары Пружанскага раёна могуць прыняць удзел у акцыі «Аднавім лясы разам!» Рэпартаж з Ліноўскага лясніцтва

Да 20 красавіка жыхары Пружанскага раёна могуць прыняць удзел у акцыі «Аднавім лясы разам!» Рэпартаж з Ліноўскага лясніцтва

У Пружанскім лясгасе лесааднаўленчыя работы ў самым разгары. Мы наведалі Ліноўскае лясніцтва і ўбачылі, хто і як аднаўляе зялёнае багацце нашай краіны. У 86-м квартале Ліноўскага лясніцтва на плошчы 3,7 гектара працуюць 5 лесаводаў, якія высаджваюць сеянцы хвоі. Як расказаў ляснічы Арцём Данілаў (на здымку), тут раней высаджваўся і пасадачны матэрыял бярозы. — Мы ствараем змешаныя лясы, што забяспечвае ўзаемную карысць для дзвюх парод і для ўсяго ляснога фонду ў цэлым. Адна з галоўных пераваг такой пасадкі — такое спалучэнне з’яўляецца добрым бар’ерам ад ветру. Бяроза мае гнуткія галіны, якія могуць выгінацца пад уздзеяннем ветру, памяншаючы яго сілу. Змешаныя лясныя культуры найбольш устойлівыя ва ўмовах змены клімату. Наша схема змешвання пры пасадцы: восем радоў хвоі і два —
Калонка галоўнага рэдактара. Як знайсці ўправу на тых, хто смеціць?

Калонка галоўнага рэдактара. Як знайсці ўправу на тых, хто смеціць?

У гэтым матэрыяле гаворка пойдзе не пра хатніх жывёл, якія рохкаюць і рыюцца ў гноі, а пра людзей, якія засмечваюць навакольнае асяродзе, «арганізоўваюць» несанкцыянаваныя звалкі. І пра тое, якія штрафныя санкцыі за засмечванне прыроды прадугледжаны. Кожны панядзелак на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама робіць справаздачу начальнік Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Дрозд. Паведамленне Вольгі Міхайлаўны заўсёды суправаджаецца фотаматэрыяламі, на якіх паказаны не прыгожыя кветнікі, чысціня вуліц і сквераў, а сметнікі, утвораныя людзьмі, на самых розных месцах, на якіх смецця ўвогуле не павінна быць. Стыхійныя звалкі не толькі псуюць выгляд, але і наносяць шкоду прыродзе. Так, ёсць у гэтым плане некаторыя недапрацоўкі суб’ектаў г
Паэты-землякі Мікола Антаноўскі і Валянціна Слабада сустрэліся з жыхарамі Стараволі

Паэты-землякі Мікола Антаноўскі і Валянціна Слабада сустрэліся з жыхарамі Стараволі

Напрыканцы мінулага тыдня ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла творчая вечарына «Паэты-землякі», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. У госці да старавольцаў прыехала іх зямлячка Валянціна Мацвееўна Слабада і былы галоўны рэдактар газеты «Раённыя будні», лаўрэат многіх паэтычных прэмій, конкурсаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Дзмітрыевіч Антаноўскі. Запрасіла гэтых творчых людзей у госці загадчыца Старавольскага СКБ Наталля Дарошчанка. Трэба аддаць належнае Наталлі Барысаўне, умее яна сваёй харызмай, абаяннем зацікавіць людзей і арганізаваць творчы вечар. Няхай і не было асаблівага аншлагу ў зале, але на сустрэчу з аўтарамі прыйшлі сапраўды ўлюблёныя ў паэзію людзі. На вечарыне гучалі радкі вершаў, прысвечаныя ваеннаму ліхалеццю, святу Перамогі, л