Понедельник, 28 апреля 2025

День: 07.04.2024

Райкам прафсаюза работнікаў АПК падзякаваў земляробам, задзейнічаным на Пружаншчыне ў вясенне-палявых работах

Райкам прафсаюза работнікаў АПК падзякаваў земляробам, задзейнічаным на Пружаншчыне ў вясенне-палявых работах

У сельскай гаспадарцы няма выпадковых людзей, бо работа на зямлі — больш чым прафесія. Гэта цэлае жыццё, са сваім укладам і патрабаваннямі. Поспеху тут можа дамагчыся толькі той, хто шчыра любіць сваю справу і адданы ёй душой. Вось такімі людзьмі і ганарыцца сельскагаспадарчая галіна Пружаншчыны. Словы адрасаваны старшынёй Пружанскай раённай прафарганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Зубковай земляробам, якія задзейнічаны ў вясенне-палявых работах 2024 года. І сапраўды, грэх было б пакінуць без увагі працу гэтых людзей. Зарплата — гэта добра, але часам цёплае слова і шчырая ўсмешка для душы даюць намнога больш, надаюць жадання працаваць яшчэ з большым імпэтам. Таму на гэтым тыдні Вольга Васільеўна і адправілася ў рэйд па гаспадарках, каб павітаць механізатараў, пад
Рэцэпты на Біс. Бульба фаршыраваная са «спружынкамі» ад старшыні прафкама ААТ «Жураўлінае», эканаміста Таццяны Максімовіч

Рэцэпты на Біс. Бульба фаршыраваная са «спружынкамі» ад старшыні прафкама ААТ «Жураўлінае», эканаміста Таццяны Максімовіч

ад старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Жураўлінае», эканаміста Таццяны Максімовіч. Можна сказаць, што фаршыраваная бульба — наша сямейная страва. Яе любяць і дарослыя, і дзеці, ды і ў прыгатаванні нескладаная, таму з‘яўляецца на нашым стале досыць часта. ІНГРЭДЫЕНТЫ: бульба буйная — 10 шт.,фарш свіны або курыны — 500 г,часнок — 2-3 зубчыкі,соль, перац — на смак,морква — 1 шт.,смятана — 100 г. ПРЫГАТАВАННЕ Мясны фарш солім і перчым, дадаём выціснуты часнок, добра перамешваем. Чысцім бульбу і вымаем з кожнай сярэдзіну ў выглядзе спружынкі (для гэтага існуе спецыяльны нож для спіральнай нарэзкі агародніны). Напаўняем бульбіны фаршам, выкладваем у глыбокую патэльню ці сацейнік, бульбяныя спружынкі кладзём зверху. На буйной тарцы націраем моркву, змешваем яе с
У чым сакрэт поспеху «Магнум-Хмель» і якія работы праводзяць вясной хмеляводы ў Слабудцы

У чым сакрэт поспеху «Магнум-Хмель» і якія работы праводзяць вясной хмеляводы ў Слабудцы

Ніхто вам не скажа, што пачынаць сваю справу лёгка. Для гэтага абавязкова патрэбна прадумаць бізнес-план на некалькі гадоў уперад, назапасіцца цярпеннем, бо рэзультату трэба будзе пачакаць, і, канечне, быць упэўненым, што ў вас усё атрымаецца. Калі ж сумняваецеся, то і на вынік разлічваць не даводзіцца. Больш за дваццаць гадоў таму на Брэстчыне была заснавана фермерская гаспадарка «Магнум-Хмель», якая не проста ўстаяла на нагах, а і з цягам часу пашырыла свае плошчы, на якіх паспяхова вырошчвае павойную расліну — хмель. Пачыналася ўсё з Маларыцкага раёна, а цяпер роўныя рады расліны, падвязанай да дроту, можна бачыць, праязджаючы праз вёску Слабудка. Канечне, для нас гэта не навіна, бо «раёнка» ўжо неаднойчы пісала пра гаспадарку. Апошняя публікацыя была пра збор ураджаю — шышак. А