
Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але 9 Мая назаўжды застанецца для нас вялікім і святым святам — знакам нацыянальнага гонару, вайсковай славы, доблесці і бязмежнай любові да Радзімы.
Гэта тое, што нас аб’ядноўвае, робіць мацней, натхняе на новыя здзяйсненні, прымушае пераадольваць цяжкасці і рухацца наперад.
Паважаныя ветэраны! Ваша жыццё — прыклад сапраўднай мужнасці і самаадданай любові да Айчыны. Мы ганарымся вашымі бессмяротнымі подзвігамі, якія прадвызначылі будучыню наступных пакаленняў, далі нам магчымасць ствараць і рухацца наперад. Вы — прыклад для маладога пакалення, наша надзейная падтрымка і духоўная апора. Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі і даўгалецця.
Дзень Перамогі — гэта не толькі свята баявой славы. Гэта выпрабаванне для ўсіх нас, якія жывуць сёння, на права быць годнымі пакалення пераможцаў. Нам, дзецям, унукам і праўнукам абаронцаў Айчыны, завяшчана берагчы нашу краіну, працаваць на яе карысць, з гонарам захоўваць памяць пра гераічныя і трагічныя падзеі страшных саракавых.
Няхай Вялікая Перамога і далей натхняе нас на поспехі і дасягненні ў імя росквіту роднай Пружаншчыны і любай Беларусі, надае сілы для далейшага руху наперад! Хай у кожнай сям’і пануюць мір, дабро, любоў і дабрабыт!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.