Пятница, 13 декабря 2024

Месяц: Март 2024

Пасяджэнні савета Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Пасяджэнні савета Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў

Канечне, адстойваць свае правы ты можаш і сам, ніхто не забараняе. Але калі адчуваеш, што за цябе гарой стаіць прафсаюзная арганізацыя, якая заўсёды гатова прыйсці на дапамогу, падказаць выйсце з цяжкай сітуацыі, то смялей глядзіш на гэты свет. Ведаеш, што справядлівасць ёсць, калі трэба, яе будуць адстойваць. Пра гэта і не толькі вялася размова на пасяджэнні савета Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое прайшло ў аўторак на бягучым тыдні і якое сабрала старшынь галіновых прафсаюзных арганізацый нашага рэгіёна. Традыцыйна спачатку быў абраны прэзідыум, які прызначаны сачыць за ходам мерапрыемства, прымаць заўвагі і парады. У яго былі абраны старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, старшыня Пружанскай раённай арганізацыі прафсаюза работніка
Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Велікоднае віншаванне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

Дарагія браты і сёстры ў Езусе Хрысце, людзі добрай волі! З нагоды ўрачыстасці Уваскрэсення Хрыста складаю сардэчныя віншаванні. Калі ў велікодную раніцу жанчыны стаялі каля пустой грабніцы Божага Сына, яны пачулі словы, якія ўзмацнілі іх веру: «Не бойцеся!». А таксама пачулі заклік і заданне: «Ідзіце хутчэй і абвясціце вучням» (Мц 28, 5–7). Няхай перажыванне таямніцы Змёртвыхпаўстання Хрыста напоўніць наша жыццё энтузіязмам і радасцю ў рэалізацыі пастаўленых мэт і штодзённых заданняў, насычаных падтрымліваючай прысутнасцю Збавіцеля, які для нас прайшоў праз смерць і аб’явіў трыумф жыцця. Радуючыся Уваскрэсенню Божага Сына, жадаем быць сведкамі Яго перамогі над смерцю, грахом і ўсялякімі моцамі зла. Няхай святкаванне Яго паўстання з мёртвых напоўніць нашыя сэрцы радаснай надз
Паважаныя святары і вернікі Пружаншчыны, якія святкуюць Вялікдзень па грыгарыянскім календары! Сардэчна віншуем вас з вялікай урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстовага!

Паважаныя святары і вернікі Пружаншчыны, якія святкуюць Вялікдзень па грыгарыянскім календары! Сардэчна віншуем вас з вялікай урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстовага!

Гэтыя светлыя велікодныя дні асабліва падкрэсліваюць значнасць галоўных агульначалавечых каштоўнасцяў — любові і клопату аб бліжнім, спачування і цярпення, міру і паразумення. Вясновае свята Вялікадня прыўносіць у нашае жыццё надзею на абнаўленне, умацоўвае ў кожным з нас веру ў дабро і справядлівасць. Хрысціянскія каштоўнасці падахвочваюць у цяжкую мінуту заўсёды прыходзіць на дапамогу тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. На нашай зямлі асабліва шануюцца святы, якія нясуць ідэі ўзаемнай павагі, міру і згоды. Важна захоўваць векавыя традыцыі продкаў, думаць пра будучыню і рабіць дабро зараз, не адкладваючы на потым. Верыцца, што ад гэтага свет вакол стане больш светлым і цудоўным. Шчыра жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя і дабрабыту, шчасця і поспехаў! Няхай ра
У Пружанскім каледжы прайшло мерапрыемства «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі».

У Пружанскім каледжы прайшло мерапрыемства «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі».

На мінулых выхадных у Пружанскім аграрна-тэхнічным каледжы прайшло мерапрыемства «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі». Падзея пачалася з прывітальнай прамовы дырэктара каледжа Дзмітрыя Чайкоўскага. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі 7 сельскагаспадарчых арганізацый Пружанскага раёна: ААТ «Шані-аграпрадукт», «Жураўлінае», «Пружанскі райаграсэрвіс», «Агра-Калядзічы», «Мурава», «Радзіма» і філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі». Таксама на мерапрыемстве былі прадстаўнікі аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў раёна — Пружанская ПМК-21. Мэта кожнай арганізацыі заключалася ў тым, каб даходліва данесці да абітурыентаў тонкасці і перавагі сваёй прафесіі, якія маглі б зацікавіць будучых выпускнікоў. А іх у гэты дзень сабралася нямала, 242 вучні з 16 школ Пружанскага раёна і адна сям’я з Жабі
Пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама

Пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама

На гэтым тыдні на базе вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз» адбылося пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Начальнік упраўлення грамадскіх камунікацый галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Арцём Свірыдаў прапанаваў прызнаць работу галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама здавальняючай. «Хачу адзначыць сур’ёзны падыход да арганізацыі ідэалагічнай работы. У Брэсцкай вобласці адсутнічае фармалізм, няма застарэлых формаў работы, а
Мерапрыемства да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Мерапрыемства да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў цэнтральнай бібліятэцы г. Пружаны прайшло мерапрыемства, прысвечанае святу. Адметна, што каторы год запар удзел у мерапрыемстве прымае віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце, кіраўнік аддзялення Расійскага цэнтра навукі і культуры Юлія Сяменчанка. Адкрыла сустрэчу дырэктар ДУК «Пружанская ЦБС» Таццяна Гуторкіна. Яна адзначыла, што ў гэты дзень разам з шаноўнай расійскай госцяй удзел у мерапрыемстве прымаюць старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, члены маладзёжнага парламента на чале з яго старшынёй Дзянісам Цямчыкам. Затым Таццяна Рыгораўна расказала аб насычанасці праграмы, што ўдзельнікі ўбачаць і пачуюць. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Мікалай Кудравец
Што дрэннага ў штучных кветках?

Што дрэннага ў штучных кветках?

Нядаўна ў рэдакцыю газеты паступіў званок ад жыхаркі нашага раёна, якая папрасіла расказаць наконт шкоды штучных кветак, якія запаланяюць могілкі, кожны год абнаўляюцца, а старыя выкідваюцца. Каментарый па гэтым пытанні нам дала начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Дрозд. — Ускладанне штучных кветак на месцах пахавання не забаронена, але вядзе да неспрыяльных наступстваў для ўсяго нашага навакольнага асяроддзя. Уся справа ў тым, што штучныя кветкі пачынаюць выдзяляць таксічныя рэчывы, якія забруджваюць глебу, паветра і грунтавыя воды, а тэрмін іх распаду складае некалькі сотняў гадоў. Мы ж павінны думаць і аб наступных пакаленнях людзей, якія будуць пражываць на гэтай цудоўнай зямлі. Усе мы хочам, каб нашы нашчадкі пражывалі на экалагічна чыс
Дзякуй за давер

Дзякуй за давер

Выказваю сардэчную падзяку ўсім жыхарам Пружанскага раёна, хто прыйшоў на выбары, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак і аддаў свой голас за маю кандыдатуру. Менавіта дзякуючы вашай пад-трымцы я быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Расцэньваю гэта як паказчык вашага высокага даверу і прыкладу ўсе сілы і намаганні, каб яго апраўдаць. Мой прафесійны і жыццёвы вопыт дапамагае бачыць рэальныя шляхі павышэння якасці жыцця людзей праз клопат пра канкрэтнага чалавека. Будучы членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскім і Бярозаўскім раёнах і працуючы старшынёй Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, я часта сустракаўся з людзьмі Пружаншчыны і добра ведаю тыя пытанні, якія вас хвалююць. Таму
Час навесці парадак

Час навесці парадак

Месячнік навядзення парадку на зямлі праходзіць у Пружанскім раёне. Зіма прайшла, прырода абуджаецца, з-пад зямлі прабіліся першацветы. Акрамя іх, куды вокам ні кінь, тэрыторыю непрыемна «ўпрыгожвае» паслязімовае смецце, якое ў народзе называюць «падснежнікамі». Сабраўшыся з сіламі пасля зімовай спячкі, мы ўсе разам, талакой, павінны ўсё гэта прыбраць, каб самім было прыгожа і гасцям прыемна прыехаць у наш раён. А яшчэ трэба згрэбці апалае лісце, прыбраць галлё і многае іншае. Яшчэ ў пачатку вясны работнікі КУВП «Камунальнік» зрабілі абрэзку дрэў у парку, на вуліцах горада. Можа недзе крыху і перастараліся, але работа праведзена. Фарбуецца бетонная агароджа, беляцца бардзюры, яркім колерам заззялі фасады дамоў. Мы рыхтуемся да немалай колькасці мерапрыемстваў, якія адбуду
Тэрарызм не мае нацыянальнасці

Тэрарызм не мае нацыянальнасці

Напрыканцы мінулага тыдня прагрэсіўнае чалавецтва ўскалыхнуў крывавы тэрарыстычны акт, які быў ажыццёўлены ў падмаскоўным Краснагорску, у «Крокус Сіці Хол». У выніку гэтай жахлівай бойні загінула больш за 140 чалавек, даволі шмат атрымалі раненні і атручванні прадуктамі гарэння. Чаму я напісаў пра прагрэсіўнае чалавецтва? Ды таму, што былі і такія, хто радаваўся, скакаў ад шчасця, спачуваў не ахвярам, а тэрарыстам з-за таго, што іх злавілі і нанеслі пабоі. Такіх можна адносіць да нелюдзяў. Чым яны лепей за забойцаў? А нічым! Тыя, хто ўхваляе тэрарызм, нягледзячы на тое, у чый адрас ён быў накіраваны, падобныя на пачвар, якія прагнуць крыві… Іх чакае не толькі мірскі суд і пакаранне, але і суд Боскі. Не буду я высвятляць: чаму не было ўзброенай аховы на такім шматлюдным мерапрыем
Карэспандэнты «раёнкі» наведаліся ў сельгаставарыства ААТ «Ружаны-Агра»

Карэспандэнты «раёнкі» наведаліся ў сельгаставарыства ААТ «Ружаны-Агра»

Вы хочаце ўбачыць бяскрайнія дагледжаныя палеткі, удыхнуць свежага гаючага паветра, падставіць твар цёпламу пяшчотнаму сонейку? Няма праблем! Усе да адзінага працаўніка ААТ «Ружаны-Агра» шчыра запрашаюць наведаць гаспадарку, палюбавацца яе прасторамі, стаць сведкамі таго, як з году ў год па вясне прахо-дзяць нялёгкія працоўныя будні земляробаў. Калі так, то ніяк нельга адмаўляцца. Таму ў ліку першых, канечне ж, у сельгаставарыства наведаліся карэспандэнты «раёнкі». Хаця і былі тут неаднаразова, але ў такой вялікай гаспадарцы заўсёды знойдзеш тое, што раней вока ўпусціла, чым захапіцца, пра што напісаць. Колькі ні пішы пра адданую працу на зямлі, усё роўна яна заслугоўвае вялікай павагі, самых шчырых і цёплых слоў у адрас земляробаў. Апошнія, праўда, не вельмі ахвочы да размовы
Лукашэнка: эканоміка Беларусі спраўляецца ва ўмовах націску з боку недружалюбных дзяржаў

Лукашэнка: эканоміка Беларусі спраўляецца ва ўмовах націску з боку недружалюбных дзяржаў

Эканоміка Беларусі спраўляецца ва ўмовах націску з боку недружалюбных дзяржаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даклад аб рабоце банкаўскай сістэмы і прымаемых мерах па суправаджэнні знешнегандлёвай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Нацыянальны банк у асноўным выконвае свае функцыі. «Як паказваюць вынікі ў эканоміцы за апошні год, у складанай абстаноўцы, звязанай з націскам з боку заходніх недружалюбных дзяржаў на Беларусь, эканоміка спраўляецца. Значыць, і ўрад з Нацыянальным банкам спраўляюцца. Але гэта не значыць, што няма ў гэтым плане праблем. Мы абмяркуем гэтыя праблемы адкрыта, сумленна, не спіхваючы на кагосьці», – сказаў беларускі лідар.Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на пытанне дапамогі суб'ектам
На тэрыторыі Пружанскага раёна з 28 па 31 сакавіка 2024 года праходзіць прафілактычная акцыя: «Кіроўца выконвай закон дарог!»

На тэрыторыі Пружанскага раёна з 28 па 31 сакавіка 2024 года праходзіць прафілактычная акцыя: «Кіроўца выконвай закон дарог!»

Нягледзячы на меры, што прымаюцца па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, абстаноўка на дарогах Брэсцкай вобласці і Пружанскага раёна прадаўжае заставацца складанай. Аўтамабільны паток складаецца з самых розных аўтамабіляў, у якіх едуць розныя кіроўцы. І калі чалавек сеў за руль, то вадзіцелі, якія рухаюцца побач, павінны быць упэўнены, што іх суседзі маюць не галаслоўныя ўменні і навыкі паводзін на дарозе, а веды, замацаваныя на практыцы. Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
«О предоставлении налоговыми агентами сведений о доходах»

«О предоставлении налоговыми агентами сведений о доходах»

Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Пружанскому району напоминает, что согласно пункту 6 статьи 85 Налогового кодекса Республики Беларусь государственные органы, иные организации, представительства иностранных организаций, открытые в порядке, установленном законодательством, белорусские индивидуальные предприниматели обязаны представлять сведения о доходах физических лиц по перечню, в порядке и сроки, установленные постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 07.04.2021 №201 «О представлении сведений о доходах физических лиц». Так, сведения о доходах физических лиц представляются ежегодно – не позднее 1 апреля года, следующего за истекшим календарным годом. Таким образом, сведения о доходах физических лиц за 2023 год представляются не позд
Выязны прыём грамадзян

Выязны прыём грамадзян

29 сакавіка 2024 г.  з 15.00 да 16.00 гадзін у будынку Пружанскага раённага аддзела Следчага камітэта (г. Пружаны, вул. Савецкая, 36-2) выязны прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта, правядзе намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, палкоўнік юстыцыі Сяргей Міхайлавіч Страпко. ☎️ атрымаць даведачную інфармацыю, а таксама запісацца на прыём можна па тэлефоне: (80162) 27-37-24.