Пятница, 13 июня 2025

День: 04.04.2024

Мэбля з Ружан зноў заваёўвае свет

Мэбля з Ружан зноў заваёўвае свет

На пачатку 2000-х гадоў Ружанская мэблевая фабрыка лічылася горадаўтваральным прадпрыемствам. Але з цягам часу, у выніку змянення эканамічных падыходаў, вытворчасць мэблі стала губляць рэнтабельнасць, а з ёй — і попыт. Сітуацыя дайшла да таго, што пасялковая фабрыка адчула фінансавыя цяжкасці, якія адмоўна адбіліся на набыцці сыравіны, выплаце заработнай платы, а гэта, у сваю чаргу, прывяло да адтоку кадраў, замаруджвання вытворчасці і зніжэння аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Прадукцыю дэманструюць дырэктар РМК Валерый Закшэўскі і яго намеснік Генадзь Лазар. У 2018 годзе быў знойдзены зацікаўлены інвестар — ААТ «Навітамэбля», які вырашыў аднавіць вытворчасць, удасканаліць маркетынгавую палітыку, а значыць, надаць брэнду «Зроблена ў Ружанах» новае дыханне. І сёння, праз пяць гадоў нап
Чаго чакаць пружанцам ад новага купальнага сезона?

Чаго чакаць пружанцам ад новага купальнага сезона?

Напэўна, чытач здзівіцца такому пытанню, бо надвор’е пакуль не дае падстаў планаваць адпачынак на пляжах. Аднак работа па падрыхтоўцы акваторый і прыбярэжных зон афіцыйна дазволеных для купання вадаёмаў ужо вядзецца. Варта нагадаць, што колькасць водных аб’ектаў, якія зараз рыхтуюцца да прыёму адпачываючых, сёлета не змянілася. Рашэннем райвыканкама захаваны леташні пералік вадаёмаў: возера на вуліцы Пушкіна і сажалка на вуліцы Савецкай у райцэнтры, а таксама возера Паперня (2 пляжы), а таксама сажалкі ў аг. Магілёўцы, аг. Кабылаўка, аг. Клепачы, аг. Лінова, в. Носкі і г.п. Шарашэва. На гэтых 10 аб’ектах будуць праведзены ачышчальныя работы, адноўлена інфраструктура, а таксама арганізаваны ведамасныя выратавальныя пасты. На іншых рэчках, сажалках і ўсялякіх «копанках» купацца забар
Ураджэнец іншай краіны збыў у Пружанах наркотык

Ураджэнец іншай краіны збыў у Пружанах наркотык

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дванаццаць крымінальных спраў. Наркатычныя сродкі, як, між іншым, і гарэлка, да дабра не даводзяць. Мала таго, што пасля іх ужывання траціш розум, здольны на неабдуманыя ўчынкі, дык яшчэ ўсё можа скончыцца лятальным зыходам. І караецца ж як збыт, так і набыццё псіхатропаў вельмі жорстка, але не ўсіх дадзеная акалічнасць спыняе. На што толькі разлічваюць прадаўцы і пакупнікі страшнага зелля?! Вось і ўраджэнец суседняй дзяржавы, відаць, не думаў пра наступствы, калі за сто беларускіх рублёў збыў у раённым цэнтры закупшчыку небяспечны наркатычны сродак — марыхуану вагой не менш за 1,97 грама. Як варыянт, што цяпер часу падумаць пра свае злачынныя дзеянні ў мужчыны будзе дастаткова:
Падрыхтоўка важных мерапрыемстваў і кадры. Лукашэнка прыняў з дакладам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Падрыхтоўка важных мерапрыемстваў і кадры. Лукашэнка прыняў з дакладам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максіма Рыжанкова. У ліку тэм для абмеркавання кіраўнік дзяржавы абазначыў арганізацыйную работу па падрыхтоўцы да пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, правядзенні важных для краіны мерапрыемстваў на прэзідэнцкім узроўні, кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Цяпер шмат арганізацыйных мерапрыемстваў у нас. І Адміністрацыі Прэзідэнта як ніколі складана. Трэба перш за ўсё арганізаваць работу галін улады. Асабліва Усебеларускага народнага сходу. Шмат новага", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт адзначыў, што фактычна пачынае ўжо работу парламент новага склікання, гэта работа вядзецца ў планавым парадку. У Савеце Рэспублікі яшчэ трэба будзе правесці першае п
Кіраўніцтва мясцовай вертыкалі, банка і канцэрна. Лукашэнка ўзгадніў шэраг назначэнняў

Кіраўніцтва мясцовай вертыкалі, банка і канцэрна. Лукашэнка ўзгадніў шэраг назначэнняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне: Гарадзецкага Дзмітрыя Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама (АПК); Бацэнкі Міхаіла Леанідавіча - намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама (эканоміка); Ільясевіча Аляксандра Іосіфавіча - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама (сацыяльная сфера); Антанюка Максіма Анатольевіча - старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама; Сазанчука Сяргея Мікалаевіча - старшынёй Пінскага райвыканкама; Абіралы Сяргея Уладзіміравіча - старшынёй Докшыцкага райвыканкама; Прадуна Аляксандра Мікалаевіча - кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста; Бялевіча Уладзіміра Іосіфавіча - кіраўніком адміністрацыі Кастр