Суббота, 26 апреля 2025

День: 21.04.2024

Новы клуб «Магія кулінарыі» з’явіўся ў Пружанскім ТЦСАН

Новы клуб «Магія кулінарыі» з’явіўся ў Пружанскім ТЦСАН

Калі мы прапанавалі актыўным пружанскім пенсіянеркам падзяліцца любімымі рэцэптамі з чытачамі «раёнкі», то нечакана атрымалі запрашэнне на чарговае пасяджэнне клуба «Магія кулінарыі», як аказалася, нядаўна створанага пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН». А сустракалі журналістаў вось так, за накрытым для чаяпіцця сталом. Жанчыны падрыхтавалі прысмакі па ўласных рэцэптах і нават правялі майстар-класы па закусках і салодкай выпечцы. Але сакрэты смачных і нескладаных у прыгатаванні страў мы будзем змяшчаць на старонках газеты паступова. Дзіўным атрымалася мерапрыемства, якое вяла спецыяліст па сацыяльнай рабоце Алена Смірнова: дэманстрацыя тортаў і пірожных тут перамяжалася спевамі і вершамі, кулінарныя парады — гумарэскамі. І
Памятны мітынг адбудзецца каля брацкай магілы ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна 22 красавіка

Памятны мітынг адбудзецца каля брацкай магілы ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна 22 красавіка

17-22 красавіка 1944 года, роўна 80 гадоў таму, фашысцкія захопнікі расстралялі «смалянскіх маладагвардзейцаў» — жыхароў вёсак тагачаснага Смалянскага сельсавета, якія актыўна дапамагалі партызанам. У панядзелак, 22 красавіка, у 15.00 гадзін каля брацкай магілы на могілках вёскі Куплін, дзе яны пахаваны, адбудзецца мітынг.