
Да Дня чарнобыльскай трагедыі. Кароткі месяц, што запомніўся Віталію Нічыпаровічу на ўсё жыццё
Дакладна вядома, што ў перыяд з 26 красавіка 1986 года, калі здарылася аварыя на атамнай электрастанцыі «Чарнобыль», па 1992 год, калі завяршыліся асноўныя аднаўленчыя мерапрыемствы, удзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы прыняло больш за паўмільёна чалавек. Але менавіта першай хвалі ліквідатараў давялося адчуць самую вялікую рызыку здароўю і жыццю: першы саркафаг над разбураным рэактарам быў узведзены толькі напрыканцы 1986 года. Да гэтага часу людзі розных прафесій: вайскоўцы, пажарныя, міліцыянеры, будаўнікі, вадзіцелі і іншыя — выконвалі свае абавязкі ў зоне неверагоднай небяспекі.
У спіс гэтых сапраўдных герояў трапіў і наш зямляк Віталій Нічыпаровіч. Ён усё жыццё пражыў у Пружанах, як і яго бацькі, дзяды. Адслужыўшы ў арміі, Віталій Пятровіч працаўладкаваўся на аўтабазу №