Четверг, 10 октября 2024

Ніхто не забыты, нішто не забыта!

263

У мерапрыемствах, якія ў гэтыя дні наладжваюцца ў рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі і Дня Перамогі, актыўна ўдзельнічаюць і члены ўзорнай кантакт-студыі «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Напрыклад, падчас тэматычнай рэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам» і прэм‘ернага паказу фільма «Час вярнуцца» яны стваралі тэматычную фотазону. Кіраўнік студыі Анастасія Ціхановіч і рэжысёр Наталля Іванцова (на здымку) не толькі рэалізавалі мастацкую канцэпцыю інтэр’ера пакоя 1940-х гадоў, але і самі апранулі форму ваенных часоў.

Фота Кацярыны МАСІК