
Нечаканыя вобразы, заслужаныя ўзнагароды і папаўненне ў пружанскай камандзе. Як прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні «Кубак Пераможцаў»
Чарговы сезон спаборніцтваў у фігурыстаў краіны падыходзіць да завяршэння. Думаю, што мясцовыя аматары прыгожага і грацыёзнага віду спорту — фігурнага катання — успомняць, што адкрывалі яго ў жніўні мінулага года якраз турнірам у Пружанах. Пасля наш Лядовы палац прымаў яшчэ адны спаборніцтвы ў кастрычніку. І вось, нарэшце, пасля пяці месяцаў перапынку, сюды зноў з’ехаліся фігурысты з розных рэгіёнаў Беларусі, каб пазмагацца за «Кубак Пераможцаў». Менавіта так называліся Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні, якія праходзілі ў нашым горадзе з 18 па 21 красавіка.
На лёдзе -- Марыя Мардуева.
Скажам адразу: танцавальных пар ці сінхраністаў на гэты раз не было. Аднак не менш цікава было назіраць за выступленнямі адзіночнікаў. Геаграфічна яны прадстаўлялі чатыры вобла