Вторник, 22 апреля 2025

День: 17.04.2024

У Пружанах 18 красавіка ўпершыню правядуць міжрэгіянальны конкурс «Каралева Вясна — 2024» сярод жанчын 60+

У Пружанах 18 красавіка ўпершыню правядуць міжрэгіянальны конкурс «Каралева Вясна — 2024» сярод жанчын 60+

ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» запрашае 18 красавіка ў 14.00 гадзін на міжрэгіянальны конкурс таленту і творчасці сярод жанчын 60+ «Каралева Вясна — 2024». Ён адбудзецца на вялікай сцэне Палаца культуры г. Пружаны. У конкурсе прымуць удзел прадстаўніцы з Баранавіч, Івацэвіч, Жабінкі, Бярозы, Пружан, Кобрына і Брэста. Уваход свабодны. Па
Лукашэнка: адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Дамаскам будуць паглыбляцца

Лукашэнка: адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Дамаскам будуць паглыбляцца

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і сірыйскі народ з Днём эвакуацыі - сімвалам незалежнасці і суверэнітэту гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Працяглы час жыхары вашай дзяржавы мужна процістаяць несправядліваму знешняму націску і пагрозе распаўсюджвання тэрарызму ў краіне і ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Шчыра ўпэўнены, што сірыйцам па сілах пераадолець існуючыя цяжкасці і выйсці на шлях адраджэння рэспублікі. А мы ў сваю чаргу прадоўжым падтрымліваць брацкую Сірыю для дасягнення міру, стабільнасці і росквіту". Прэзідэнт Беларусі перакананы: "Устаноўленыя паміж Мінскам і Дамаскам сувязі, якія традыцыйна характарызуюць адкрыты
Кармы, догляд і дысцыпліна. Пра складнікі поспеху МТК «Гарадзечна» гаварылі падчас раённага семінара па жывёлагадоўлі на базе ААТ «Шані-аграпрадукт» (+фота)

Кармы, догляд і дысцыпліна. Пра складнікі поспеху МТК «Гарадзечна» гаварылі падчас раённага семінара па жывёлагадоўлі на базе ААТ «Шані-аграпрадукт» (+фота)

Адназначна можна заявіць, што ўсе, без выключэння, жывёлы любяць ласку і пяшчотны позірк. Як ты да іх — так і яны да цябе. Узяць, напрыклад, галіну жывёлагадоўлі нашага раёна. Ну, не дасць табе карова многа малака, хоць і сытая, калі яе пастаянна штурхаць, замахвацца рознымі прадметамі, аблайваць брыдкімі словамі. А вось калі пагладзіць, пагаварыць ласкава з рагуляй, тады… Пра гэта і многае іншае гаварылася на раённым семінары па жывёлагадоўлі на базе ААТ «Шані-аграпрадукт», які прайшоў на мінулым тыдні. Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны начальнікі МТК сельскагаспадарчых арганізацый раёна, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, племянной станцыі па Пружанскім раёне РСУП «Брэстплемпрадпрыемства» і ўстановы «Пружанская раённая ветэрынарная ста
Абрабаваў гараж і прычыніў шкоду адразу тром грамадзянам: жыхара раёна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі

Абрабаваў гараж і прычыніў шкоду адразу тром грамадзянам: жыхара раёна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы. Сумленнем з іншым не падзелішся. Яно даецца кожнаму сваё. На жаль, у некаторых яно адсутнічае поўнасцю, таму і крадуць, спадзеючыся разжыцца за чужы кошт. Не было нічога светлага за душой і ў невядомага зламысніка, які абрабаваў гараж у адной з вёсак раёна. Адметна, што прычыніў шкоду адразу тром чалавекам. Першы пазбавіўся зварачнага апарата за 900 рублёў і фарбапульта за 320 рублёў. У другога знік набор інструментаў коштам 395 рублёў. А ў трэцяга злодзей «пазычыў» шліфавальную машынку, чым прычыніў матэрыяльны ўрон на суму 300 рублёў. За ўчынены крадзеж зламысніка чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.
«Касмічная» выстава адкрылася ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма (+многа фота)

«Касмічная» выстава адкрылася ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма (+многа фота)

«Космас наш!» Без перабольшвання, менавіта гэтым дэвізам апошнія некалькі тыдняў жыве ўся краіна. І хоць касмічныя прасторы чалавецтва асвойвае ўжо не адно дзесяцігоддзе, палёт першага ў суверэннай гісторыі Беларусі касманаўта на МКС, якім стала жанчына — Марына Васілеўская, — сапраўдная падзея. Магчыма, таму і сёлетні Дзень касманаўтыкі быў па-асабліваму святочным. Адзначылі яго і ў Пружанах. Менавіта 12 красавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адкрылася выстава савецкіх плакатаў «Пакарыцелям космасу прысвячаецца». Павіншаваць пружанцаў і гасцей горада з «касмічным» днём менавіта так — сумесная ідэя дырэктара бібліятэкі Таццяны Гуторкінай і віцэ-консула Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце, кіраўніка Расійскага цэнтра навукі і культуры Юліі Сяменча