Четверг, 17 апреля 2025

День: 08.04.2024

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці праходзіць дэкада «У мотасезон без парушэнняў!»

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці праходзіць дэкада «У мотасезон без парушэнняў!»

📋 У мэтах папярэджання і прафілактыкі ДТЗ з удзелам мотатранспарту з 0️⃣4️⃣ па 1️⃣4️⃣ красавіка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ДАІ праводзіць дэкаду «У мотасезон без парушэнняў!», накіраваную на своечасовае выяўленне і спыненне парушэнняў ПДР вадзіцелямі. Кіроўцам двухколавага транспарта варта: 📍 кіраваць матацыклам у моташлеме і рухацца з уключаным блізкім святлом фар; 📍 абавязковыя своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду. ❗️ Таксама недапушчальна садзіцца за руль мотатранспарту асобам, якія не маюць пасведчання кіроўцы адпаведнай кіроўчай катэгорыі. Акрамя таго, пры руху на матацыкле заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для гарантавання бяспекі.
Лукашэнка назначыў Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Лукашэнка назначыў Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Да гэтага часу Уладзімір Пярцоў працаваў на пасадзе міністра інфармацыі Беларусі. «Ідэалагічная работа сёння выходзіць на першы план. І прынята рашэнне аб накіраванні вас у Адміністрацыю Прэзідэнта на пасаду кіраўніка інфармацыйнай вось гэтай сферы наогул у краіне. Назначаючы тут намесніка кіраўніка Адміністрацыі па эканоміцы (вы напэўна, прасачылі), я яму гаварыў, што нам трэба неяк сканцэнтравацца і вывесці, выбудаваць піраміду. Шмат спецыялістаў добрых – міністэрствы, ведамствы, ва ўрадзе – і вывесці на намесніка Адміністрацыі Прэзідэнта работу ў эканоміцы. Дакладна гэтак жа трэба падцягнуць, прывесці ў парадак сродкі масавай інфармацыі
Пружанка і ўладальніца электрамабіля Наталля Мамедава расказала пра плюсы і мінусы карыстання такім відам транспарту

Пружанка і ўладальніца электрамабіля Наталля Мамедава расказала пра плюсы і мінусы карыстання такім відам транспарту

Гаворка пра электрамабілі ідзе даўно, і многія вытворцы, у тым ліку і айчынныя, ужо ўвялі ў лінейку выпускаемых мадэляў электрычныя варыянты. Аднак, нягледзячы на такую «працягласць», падобныя машыны яшчэ застаюцца дзівам. Магчыма, у буйных гарадах электрамабілі сустракаюцца часцей, аднак у «правінцыйных» Пружанах яны пакуль не адносяцца да звыклых з’яў. Наўскідку па пружанскіх вуліцах ездзяць 2–3 такія машыны, якія адразу бачныя па зялёных нумарах. Уладальніцай адной з такіх з’яўляецца Наталля Мамедава, добра вядомая жыхарам райцэнтра прадпрымальніца, якой належыць магазін «Лакомка» каля цэнтральнай бальніцы, дзе штодня дзясяткі пакупнікоў набываюць розныя ласункі і салодкія прысмакі. Наталля мае вадзіцельскі стаж каля 30 гадоў, пераважную частку якіх ад’ездзіла на аўто з бензі
Пружанскі гарадскі Палац культуры аб’яўляе конкурс

Пружанскі гарадскі Палац культуры аб’яўляе конкурс

Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі і да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў запрашаем прыняць удзел у конкурсе відеавіншаванняў «Дзякуй вам, ветэраны!». Конкурс будзе праходзіць з 8 красавіка па 2 мая. Работы прымаюцца ў Палацы культуры (г. Пружаны, вул. Савецкая, 10, каб. 25А, кантактны тэл. 2-06-48) на электронным носьбіце, або дасылайце на электронную пошту pruzhanydk@yandex.com з пазнакай «Конкурс відэаролікаў». Лепшыя работы будуць размешчаны на гарадскім відэаэкране і ў сацыяльных сетках, а таксама адзначаны каштоўнымі падарункамі.
Грамадскі інспектар па ахове працы Пружанскай ЦРБ Ірына Кічкайла перамагла ў абласным і рэспубліканскім конкурсе!

Грамадскі інспектар па ахове працы Пружанскай ЦРБ Ірына Кічкайла перамагла ў абласным і рэспубліканскім конкурсе!

Траўматалагічнае аддзяленне Пружанскай ЦРБ, без перабольшвання, можна назваць адным з самых «гарачых» у медустанове. Часцей за ўсё пацыенты трапляюць сюды не па ўласнай волі, а па збегу абставін, прадбачыць якія загадзя проста немагчыма. Тут не на словах, а на справе ведаюць цану кожнай секундзе, неаднойчы чулі словы падзякі, суцяшалі родных і блізкіх пацыентаў. А яшчэ тут упэўнены, што для зладжанай работы аддзяленне павінна працаваць літаральна як гадзіннік. Зрэшты, як і ўсе структурныя падраздзяленні бальніцы. Сочаць за гэтым прафсаюзныя грамадскія інспектары па ахове працы. І, што прыемна, іх прафесіяналізм ацэньваюць не толькі на ўзроўні рэгіёна, але і на ўзроўні краіны. Старшыня прафсаюзнага камітэта Пружанскай ЦРБ Ірына Шэйка і грамадскі інспектар па ахове працы Ірына Кічкайла ў