Вторник, 22 апреля 2025

День: 13.04.2024

Цяпер мы беларусы! У Пружанах прайшла цырымонія прыняцця ў беларускае грамадзянства

Цяпер мы беларусы! У Пружанах прайшла цырымонія прыняцця ў беларускае грамадзянства

10 красавіка ў малой зале Палаца культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды атрымання грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Вітаў прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама Аляксандр Момлік, які адзначыў важнасць гэтай падзеі, а таксама падкрэсліў, што для нашай дзяржавы чалавек — гэта галоўная каштоўнасць. Пасля таго, як прагучаў гімн нашай краіны, сем жыхароў раёна, якія да гэтага з’яўляліся грамадзянамі Украіны, Казахстана і Азербайджана, ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі прысягу на вернасць сваёй новай Радзіме. Адчувалася, што кожны з іх быў усхваляваны, але шчаслівы: беларускае грамадзянства — гэта тое, да чаго яны імкнуліся доўгія гады. Грамадзянінам нашай краіны стаў і адзін непаўналетні. За гэта ён
Як камунальшчыкі збіраюць смецце і чаму стыхійныя сметнікі — па-ранейшаму не рэдкасць. Інтэрв’ю з намеснікам дырэктара КУВП «Камунальнік» Аляксандрам Кандрацюком

Як камунальшчыкі збіраюць смецце і чаму стыхійныя сметнікі — па-ранейшаму не рэдкасць. Інтэрв’ю з намеснікам дырэктара КУВП «Камунальнік» Аляксандрам Кандрацюком

Як толькі сыходзіць снег, становяцца бачнымі стыхійныя смеццязвалкі: на ўскрайку лясных масіваў, непадалёк ад населеных пунктаў або аўтамабільных дарог. І хаця зараз «несанкцыяванае» смецце можна ўбачыць не так часта, усё-такі падобныя з’явы раз-пораз сустракаюцца. На пачатку красавіка мы рабілі рэпартаж у Зеляневіцкай зоне і на ўездзе ў адну з вёсак заўважылі кучу пластыкавых ёмістасцей з-пад прадуктаў, бытавых адходаў, паперы… Прызнацца, гадоў з 30 таму гэта мяне б не здзівіла і не напалохала, бо амаль кожны вясковец чакаў цемры, каб вывезці тачку з адходамі, якія нельга спаліць у печы, у бліжэйшы лес. А добра наладжанага камунальнага вывазу ў той час не было. Зараз жа збор смецця цэнтралізавана ахоплівае практычна ўсе населеныя пункты Пружаншчыны, нягледзячы на колькасць іх насельні
Калонка галоўнага рэдактара. Дзейсным словам — па злых думках

Калонка галоўнага рэдактара. Дзейсным словам — па злых думках

У размове падчас прызначэння Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што цяпер сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важную ролю ў развіцці Беларусі. Ідзе інфармацыйная вайна, перш за ўсё ў СМІ. Намі робіцца ўсё, каб зберагчы краіну ад вайны гарачай. І пакуль гэта ўдаецца. Напомнім нашым чытачам, што раней Уладзімір Пярцоў узначальваў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а яшчэ раней кіраваў МТРК «Мір у Беларусі». Як бачна, вопыт работы ў сродках масавай інфармацыі, ідэалогіі вялікі. У Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Барысавіч будзе кіраваць як ідэалагічнай работай, так і сродкамі масавай інфармацыі краіны. Раней Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначаў, што сіла СМІ раўназначна ядзернай зброі. Так яно і ёсць. Інфар