Суббота, 26 апреля 2025

День: 09.04.2024

Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю ўстаноўлены ў Беларусі

Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю ўстаноўлены ў Беларусі

У Беларусі ўстаноўлены Дзень работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю, які будзе адзначацца 2 жніўня. Кіраўнік дзяржавы 9 красавіка падпісаў указ, якім унесена адпаведнае дапаўненне ва ўказ Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 2 жніўня 1994 года была створана Служба кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 1995 годзе пераўтворана ў Службу кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Правапераемнікам першага органа прэзідэнцкага кантролю з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, утвораны ў 1996 годзе ўказам кіраўніка дзяржавы. Сёння Камітэт дзяржкантролю - вышэйшы орган фінансавага кантролю краіны. Асноўнай задачай
Мітынг-рэквіем у рамках спецпраекта «Сёстры Хатыні» пройдзе ў вёсцы Байкі Ружанскага 11 красавіка

Мітынг-рэквіем у рамках спецпраекта «Сёстры Хатыні» пройдзе ў вёсцы Байкі Ружанскага 11 красавіка

У чацвер, 11 красавіка, у Беларусі стартуе спецыяльны праект ад Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» і тэлеканала «АНТ» пад назвай «Сёстры Хатыні». Адным з сімвалаў пакут, якія выпалі на долю беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляецца трагедыя Хатыні. Так званым «санітарным аперацыям» падвергліся больш за 9 тыс. вёсак. Спаленыя і не адроджаныя вёскі ў Беларусі называюць сёстрамі Хатыні. У чацвер, 11 красавіка, у в. Байкі пройдзе мітынг-рэквіем. Пачатак у 12.30 гадзін. Далучайцеся да маштабнай Рэспубліканскай акцыі! Ушануем памяць загінулым разам!
У Пружанскім раёне на граніцы з Польшчай знойдзены труп грамадзяніна Афганістана

У Пружанскім раёне на граніцы з Польшчай знойдзены труп грамадзяніна Афганістана

Вечарам 8 красавіка на беларуска-польскай граніцы ў Пружанскім раёне пагранічным нарадам знойдзены чарговы труп мужчыны неславянскай знешнасці. Гэта ўжо трэці факт смерці бежанцаў з пачатку года на граніцы з Польшчай. Цела замежнага грамадзяніна знаходзілася непадалёк ад брамкі для жывёл у польскай агароджы. Для ўстанаўлення абставінаў здарэння на месцы працавала следча-аператыўная група. Супрацоўнікі Следчага камітэта ў асабістых рэчах загінулага знайшлі пашпарт на імя 36-гадовага грамадзяніна Афганістана. Беспакаранае ігнараванне правоў бежанцаў, жорсткасць еўрапейскіх сілавікоў і абыякавасць міжнароднай грамадскасці працягваюць калечыць і прыводзіць да гібелі замежных грамадзян на граніцы Еўрасаюза, адзначылі (https://t.me/gpkgovby/4654) ў Дзяржпагранкамітэце.
Асцярожна, махляры! Калі бабуля — зусім не бабуля

Асцярожна, махляры! Калі бабуля — зусім не бабуля

Якія толькі формы і метады не выкарыстоўваюць махляры, каб дасягнуць сваіх мэт. А мэты ў іх звычайна адны і тыя ж — вымаганне грошай. З цікавай для мяне сітуацыяй, але далёка не новым відам махлярства, давялося сутыкнуцца ў мінулую суботу. У наш чат-бот @budnipruzhany_bot, які можна знайсці ў Telegram і на які вы можаце адправіць фота і відэа, паведаміць пра нейкую навіну ці праблему, што хвалюе, паступіла паведамленне ад падпісчыка: «Толькі што да нас у Пружанах прыходзіла жанчына, якая прадставілася бабуляй дзяўчынкі Міланы Бандаровіч, паказала лістоўку і сказала, што збірае грошы на лячэнне хворай унучкі. Пры гэтым казала, нібыта ёй дапамагае айцец Аляксандр. Мы знайшлі акаўнт дапамогі Мілане ў Instagram і зразумелі, што жанчына — махлярка. На жаль, зрабіць яе фота мы не паспелі
Удзячнасць за адданую службу прымаў у сувязі з провадамі на пенсію начальнік Пружанскага РАУС Ігар Амельянчук

Удзячнасць за адданую службу прымаў у сувязі з провадамі на пенсію начальнік Пружанскага РАУС Ігар Амельянчук

На пачатку красавіка начальнік Пружанскага РАУС Ігар Амельянчук атрымаў права па выслузе гадоў выйсці на заслужаны адпачынак. І вось у актавай зале райаддзела міліцыі прайшла цырымонія провадаў Ігара Аляксеевіча на пенсію. Урачыстасць сабрала ўсіх жадаючых павіншаваць ужо былога кіраўніка з гэтай знамянальнай у яго жыцці падзеяй. Ігар Амельянчук праслужыў на Пружаншчыне амаль 13 гадоў, спачатку працаваў у райаддзеле намеснікам начальніка, а ў 2020 годзе ўзначаліў мясцовых праваахоўнікаў. Здаецца, тэрмін невялікі для глабальных спраў, але Ігар Аляксеевіч паспеў неаднаразова адзначыцца на гэтым полі дзейнасці. Па выніках 2023-га Пружанскі РАУС быў прызнаны лепшым у першым рэгіёне! Начальнік РАУС Ігар Амельянчук (у цэнтры) разам са сваімі калегамі — намеснікам начальніка Аляксандр
Вялікая нарада па прамысловасці. Чаго патрабуе і на чым акцэнтуе ўвагу Лукашэнка

Вялікая нарада па прамысловасці. Чаго патрабуе і на чым акцэнтуе ўвагу Лукашэнка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці сабраў вялікую нараду на тэму стану і задач развіцця прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Агульная колькасць удзельнікаў мерапрыемства набліжаецца да трох соцень чалавек. Сярод іх вышэйшыя службовыя асобы, члены ўрада, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі прамысловых арганізацый, банкаў, навуковых цэнтраў, кіраўнікі адміністрацый свабодных эканамічных зон. Гэта нарада ў графіку кіраўніка дзяржавы была чаканай і рыхтавалася даўно. Кіраўнік дзяржавы даручаў дадаткова пашырыць і ўзмацніць фармат мерапрыемства - так, каб як па складзе ўзнімаемых пытанняў, так і па прадстаўленасці ўдзельнікаў размова аб развіцці адной з важнейшых галін краіны была фундаментальнай. "Як мы і дамаўляліся на заводзе "Б