Воскресенье, 20 апреля 2025

День: 06.04.2024

Сертыфікат на пральную машыну атрымалі работнікі МТК «Ляжайка» ААТ «Жураўлінае» ў рамках акцыі «Наш жывёлавод»

Сертыфікат на пральную машыну атрымалі работнікі МТК «Ляжайка» ААТ «Жураўлінае» ў рамках акцыі «Наш жывёлавод»

Вернемся да нядаўна праходзіўшай акцыі «Наш жывёлавод», якую праводзіла старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграрна-прамысловага комплексу Вольга Зубкова. Аператары машыннага даення радзільнай залы Ангеліна Чыркова, Таццяна Плявака, Таццяна Неміровіч, Алена Тарашкевіч. Пашчасціла разам з Вольгай Васільеўнай пабываць на некаторых малочнатаварных комплексах ААТ «Жураўлінае», сустрэцца з цудоўнымі працаўнікамі, пагутарыць з імі. Аб кожным раскажам абавязкова на старонках газеты. Якраз у бліжэйшых нумарах мы падвядзём вынікі работы жывёлагадоўлі раёна за І квартал 2024 года У шэрагу ранейшых нумароў мы расказвалі пра акцыю «Наш жывёлавод». Амаль усе жывёлаводчыя вытворчасці наведала Вольга Васільеўна і не з пустымі рукамі. У кожны калектыў яна прыязджала з падарункамі.
Пытанне ад чытача. Чаму некаторыя паштовыя скрыні ў дрэнным стане?

Пытанне ад чытача. Чаму некаторыя паштовыя скрыні ў дрэнным стане?

З такім пытаннем звярнуўся адзін з жыхароў нашага горада і прывёў у прыклад паштовую скрыню, якая знаходзіцца па вуліцы Свабоды. З гэтым пытаннем мы вырашылі звярнуцца да начальніка ўчастка паштовай сувязі Бярозаўскага РВПС Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Таццяны Ільяшэвіч. — Утрыманне паштовых скрынь у належным стане, іх рамонт і замена — гэта абавязак нашых жыхароў. Але ў сувязі з тым, што гэты парадак не заўсёды падтрымліваецца ўладальнікамі, мы таксама не застаемся ў баку і праводзім мерапрыемствы па паляпшэнні іх стану. У нас распрацаваны ўласны графік па правядзенні рамонтных работ. У гэтым годзе ў ім запланавана абслугоўванне паштовай скрыні на вуліцы Свабоды. Гэтыя работы плануем правесці ў цяперашнім месяцы. Да канца красавіка скрыня будзе прыведзена ў належны стан, — адз
Хто прадставіць Пружанскі раён на Усебеларускім народным сходзе

Хто прадставіць Пружанскі раён на Усебеларускім народным сходзе

Названы дэпутаты Брэсцкай вобласці, абраныя дэлегатамі на Усебеларускі народны сход. У галоўным упраўленні арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама назвалі іх імёны. Дэлегатамі на УНС ад Пружанскага раёна сталі: першы намеснік дырэктара —галоўны інжынер філіяла «Пружанскія электрычныя сеткі» Брэсцкага РУП электраэнергетыкі «Брэстэнерга» Аляксандр Богдан,начальнік упраўлення маркетынгу, якасці і арганізацыі працы ААТ «Санаторый «Ружанскі» Пружанскага раёна Наталля Нашылава.