Яны былі першымі
Мы звычайна атаясамліваем уз‘яднанне Заходняй Беларусі з БССР з датай 17 верасня 1939 года. Але ў гэты дзень чарада падзей, якія прывялі да зліцця дзвюх палавінак беларускай дзяржавы, толькі распачалася.
На перадваенным фота — Васіль Пятровіч і Вера Аляксандраўна Грынкевічы з дзецьмі Пятром, Уладзімірам, Марыяй, Валянцінай.
Раніцай 17 верасня часці Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую мяжу, якая, як мы ведаем, праходзіла ў трох дзясятках кіламетраў заходней Мінска. Земляў Пружаншчыны дасягнулі праз два дні, а да 25 верасня была вызвалена ўся тэрыторыя нашай рэспублікі. Кропка ў працэсе далучэння была пастаўлена амаль праз два месяцы: 14 лістапада 1939 года нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіла Закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай













