Працягваюцца віншаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з 79-й гадавінай Перамогі.
Сёння член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч са старшынёй Хараўскога сельвыканкама Алёнай Пстыгай і старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Жураўлінае» павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.
Словы віншаванняў з надыходзячым Днём Перамогі гучалі для ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Аляксеевіча Корсака. Падчас сустрэчы ветэран успомніў падзеі часоў ваеннага ліхалецця, сяброў, якія пайшлі з жыцця, разам з гасцямі прагартаў старонкі старых фотаальбомаў.
– Захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну – гэта не проста даніна павагі гісторыі, але і маральны, патрыятычны і выхаваўчы фактар для нашага грамадства. Гэта наша памяць і гонар, гісторыя роднай краіны і кожнай сям’і, – адзначыў Член Савета Рэспублікі.
Таксама член Савета Рэспублікі Аляксандр Пішч сумесна з ідэалагічным актывам ААТ «Жураўлінае» віншавалі малалетніх вязняў і ўдоваў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
Віншаванні малалетнім вязням фашызму, а таксама ўдовам удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны скіравалі з нагоды надыходзячага свята – Дня Перамогі, які мы адзначым ужо заўтра, 9 мая.
Разам з віншаваннямі былі ўручаны грашовыя канверты і харчовыя наборы.