Четверг, 11 декабря 2025

День: 30.04.2024

Лукашэнка думае над будаўніцтвам у Беларусі другой АЭС. Дзе яе могуць размясціць?

Лукашэнка думае над будаўніцтвам у Беларусі другой АЭС. Дзе яе могуць размясціць?

 Грамадства ў Беларусі перахварэла ўжо постчарнобыльскім сіндромам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з жыхарамі Касцюковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Напэўна, наша грамадства перахварэла ўжо постчарнобыльскім сіндромам", - сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што вельмі перажываў, прымаючы рашэнне аб будаўніцтве АЭС, улічваючы чарнобыльскую спадчыну. Падтрымку аказала Расія, грунтоўна вывучаўся міжнародны вопыт, у тым ліку пры садзейнічанні МАГАТЭ.   Гаворачы пра Чарнобыльскую катастрофу, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў жыцці ўсякае бывае. Тады адыграў сваю ролю і чалавечы фактар. "Усякае можа быць. Але гэта не значыць, што трэба спыніцца, нічога не рабіць і чакаць, што з неба шчасце табе ўпадзе. Мы рызыкнулі. Я рызыкнуў, а в
Кінапрэм’ера да Дня Перамогі адбудзецца ў Пружанах 2 мая

Кінапрэм’ера да Дня Перамогі адбудзецца ў Пружанах 2 мая

2 мая ў кінатэатрах краіны адбудзецца прэм’ера новай кінастужкі «Время вернуться» («Час вярнуцца») вытворчасці айчыннай кінастудыі «Беларусьфільм». Выхад фільма на экраны прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта своеасаблівая даніна памяці беларусаў подзвігу продкаў. Ваенная драма «Время вернуться» заснавана на рэальных падзеях і распавядае аб унікальнай аперацыі беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз балота. Дзякуючы дадзеным партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога-«ляжнёўка», якая дала пэўную тактычную перавагу савецкім войскам у ходзе аперацыі «Баграціён». Запрашаем наведаць пружанскі кінатэатр «Спадарожнік», каб убачыць новы кінафільм, прысвечаны гераічным і трагічным старонкам Вяліка
Медустановы раёна ў майскія святы працуюць без пераносаў

Медустановы раёна ў майскія святы працуюць без пераносаў

Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў святочныя майскія дні, расказалі ў Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Так, 1 мая (серада), у Свята працы, а таксама 9 мая (чацвер), у Дзень Перамогі, і 14 мая (аўторак) — на Радаўніцу — работа будзе арганізавана па графіку святочнага дня. Пры неабходнасці атрымання медыцынскай дапамогі неабходна звяртацца ў прыёмны пакой (ён працуе кругласутачна) або выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103. Гэта ж датычыцца нядзель 12 і 19 мая, у якія, згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя, работа арганізуецца па графіку выхаднога дня. 10 мая (пятніца) і 13 мая (панядзелак) паліклініка Пружанскай ЦРБ і ўсе іншыя медыцынскія амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі і падраздзяленні раёна будуць прытрымлівацца графіка звычайнага працоўнаг
«Трэба мабілізавацца». Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарчасць на зямлі

«Трэба мабілізавацца». Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарчасць на зямлі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарчасць на зямлі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 30 красавіка пры азнаямленні з ходам веснавых палявых работ у Філіяле нумар 1 "Цэмагра" Беларускага цэментнага завода ў Касцюковіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў краіне цяпер актыўна займаюцца меліярацыяй. Прэзідэнт падкрэсліў, што і самі гаспадаркі павінны падключацца да культуртэхнічных работ, але іх трэба зацікавіць у гэтай працы, а затраты кампенсаваць. "Падумайце, як гэта зрабіць", - даручыў кіраўнік дзяржавы.Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць навядзення парадку на зямлі. Прэзідэнт яшчэ раней даручаў вырашыць праблему са старымі будынкамі былых ферм, якія не выкарыстоўваюцца цяпер. Гэтыя аб'екты, як падкрэсліваў
Рэцэпты на Біс. Хвораст «Лісічкі» ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» Пружанскага ТЦСАН Алы Байко

Рэцэпты на Біс. Хвораст «Лісічкі» ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» Пружанскага ТЦСАН Алы Байко

Рэцэпт ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» пры аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту Пружанскага ТЦСАН Алы Мікалаеўны Байко. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйкі — 3-4 шт.,цукар — 1-3 ч. лыжкі,смятана — 1 ст. лыжка,малако — 1 ст. лыжка,дробка солі, мука, алей для смажання, прыкладна 300 мл, цукровая пудра для пасыпкі. ПРЫГАТАВАННЕ Можна сказаць, што гэта — рэцэпт маёй маладосці: знайшла яго ў даўнія гады ў нейкім часопісе і перыядычна выпякаю для святочнага стала. Выглядае смачная выпечка вельмі прыгожа, незвычайна, гатуецца даволі хутка, а па кошце атрымліваецца нядорага. Змешваем яйкі, цукар (яго можна пакласці больш ці менш згодна з вашымі прыярытэтамі), смятану, малако, крыху солім. Дадаём муку. Колькасць яе не пазначаю, колькі ўвойдзе, каб замясіць вельмі крут