Суббота, 26 апреля 2025

День: 14.04.2024

Фотафакт. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь цяпер сустракае жыхароў і гасцей Пружан на ўязным «кальцы»

Фотафакт. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь цяпер сустракае жыхароў і гасцей Пружан на ўязным «кальцы»

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь цяпер сустракае жыхароў і гасцей Пружан на ўязным «кальцы». Устаноўкай флагштоку і сцяга напрыканцы мінулага тыдня займаліся работнікі Пружанскага КУВП «Камунальнік» з прыцягненнем вышкі філіяла «Пружанскія электрасеткі» РУП «Брэстэнерга». Пагадзіцеся, атрымалася вельмі прыгожа і велічна! Уладзіслаў Шпарла Фота Кацярыны Масік
Рэцэпты на Біс. Грыбы ў мяшочку ад былой супрацоўніцы газеты «Раённыя будні» Ганны Хадаровіч

Рэцэпты на Біс. Грыбы ў мяшочку ад былой супрацоўніцы газеты «Раённыя будні» Ганны Хадаровіч

Рэцэпт ад былой супрацоўніцы газеты «Раённыя будні» Ганны Хадаровіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ: бездражджавое слаёнае цеста — 1 упакоўка,грыбы адварныя замарожаныя — прыкладна 500 г,цыбуля — 1-2 шт.,курыная грудка — 1 шт.,маянэз — на смак,сыр «Расійскі» — 100 г,яйка (жаўток) для змазвання,алей для смажання грыбоў. ПРЫГАТАВАННЕ Калі ў вас яшчэ засталіся з мінулага года замарожаныя грыбы, даставайце іх з маразілкі і спяшайцеся ў магазін, дзе прадаюць бездражджавое слаёнае цеста. (Можна, канечне, зрабіць цеста і самому, але гэта намнога марудней). Курыную грудку адварыце, а расталыя ўжо к таму часу грыбы дробненька парэжце і абсмажце з цыбуляй. Зразумела, калі ўласных нарыхтовак у вас няма, можна выкарыстаць і шампіньёны, але лясныя грыбы ўсё ж, на мой погляд, смачней. Калі грыбы астыну
«Нічыйная» дарога ў Слабудцы? Паказваем, як было і як стала, і разважаем, што можна зрабіць яшчэ

«Нічыйная» дарога ў Слабудцы? Паказваем, як было і як стала, і разважаем, што можна зрабіць яшчэ

Грунтовай дарогай, якая пралягае праз вёску Слабудка паміж былымі ваенным гарадком і вайскавой часцю і вядзе напрасткі да брацкіх могілак, карыстаюцца многія, але падтрымліваць яе ў належным стане няма каму. Раней, калі тут кватаравалі і неслі службу вайскоўцы, іменна яны прыводзілі гэтую грунтоўку ў парадак. Мяне толькі здзівіла, чаму так і пакінулі яе грунтовай, не забетаніравалі ці заасфальтавалі, як заўсёды гэта рабілася ў вайскоўцаў? Але часць ужо даўно расфарміравалі, а інфраструктура засталася. Крыху далей размясціўся гаражны кааператыў. Калі мы ехалі да могілак, якраз у адным з гаражоў вяліся рамонтныя работы, працавала электразварка. Бачна, што «гаражны квартал» жыве, але кожны з яго гаспадароў клапоціцца толькі пра свае некалькі метраў, адведзеных пад сховішча транспарту. Нех