Вторник, 22 апреля 2025

День: 18.04.2024

Пытанне з гарадской каналізацыяй у Пружанах вырашана канчаткова

Пытанне з гарадской каналізацыяй у Пружанах вырашана канчаткова

Як памятаюць гараджане, у студзені мінулага года ў гарадской каналізацыйнай сетцы адбылася сур’ёзная аварыя, якая стварыла жыхарам райцэнтра адчувальныя праблемы з водазабеспячэннем. Каб выключыць паўтарэнне падобных выпадкаў, у мінулым годзе і сёлета камунальнай службай была праведзена маштабная работа па мадэрнізацыі адпаведнага абсталявання і самой калектарнай сеткі. Пра этапы выканання даволі сур’ёзных планаў мы неаднаразова расказвалі на старонках «раёнкі». І вось надышоў той момант, калі можна смела сказаць: «Усе работы завершаны!». Як расказвае намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» Віталій Казлоў, напрыканцы сакавіка была пастаўлена канчатковая кропка ў грандыёзных мерапрыемствах, якія ўключалі ў сябе замену галоўнага напорнага калектара ад гарадской мяжы да ачышчальных збуд
В Пружанах 20 апреля празднично откроют магазин Mark Formelle. Чем порадуют?

В Пружанах 20 апреля празднично откроют магазин Mark Formelle. Чем порадуют?

В ТЦ «Пружаны-Сити» 20 апреля с 12.00 до 16.00 пройдет праздничное открытие нового магазина Mark Formelle. Посетителей ожидает захватывающее мероприятие, скидки и подарки при покупке. Всех посетителей ожидает захватывающее мероприятие Art u wear, во время которого каждый взрослых и ребенок сможет ощутить себя художником и создать уникальный стиль в одежде. Кроме того, весь день будет скидка 15% на все футболки, купив которую в магазине бесплатно дадут термотрансфер для нанесения изображения на ткань. А еще можно будет получить крутой подарок при любой покупке от 70 рублей. Организаторы обещают зажигательную музыку и праздничную атмосферу. Магазин в Mark Formelle в ТЦ «Пружаны-Сити» (ул. Заводская, 15а) празднично откроют 20 апреля. На праздник приглашают с 12.00 до 16.00
Чарговы прававы прафсаюзны прыём грамадзян прайшоў у Пружанскім раёне

Чарговы прававы прафсаюзны прыём грамадзян прайшоў у Пружанскім раёне

Сёння месцам правядзення прыёму сталі Цэнтр банкаўскіх слуг № 122 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Пружаны і Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Адпаведныя тлумачэнні і кансультацыі па цікавячых пытаннях атрымалі 6 чалавек. Таксама для работнікаў Цэнтра банкаўскіх слуг № 122 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Пружаны арганізавана прававая асвета па тэме «Пра навацыі працоўнага заканадаўства».
Падрыхтоўку да першага пасяджэння VII УНС абмеркавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

Падрыхтоўку да першага пасяджэння VII УНС абмеркавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка сабраў нараду па пытаннях падрыхтоўкі першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Да першага пасяджэння VII УНС застаецца літаральна тыдзень, падрыхтоўка гэтага мерапрыемства выйшла на фінішную прамую. "Як мы дамаўляліся, яшчэ раз абмяркуем тыя арганізацыйныя праблемы, якія трэба абмеркаваць, каб забяспечыць эфектыўную работу Усебеларускага народнага сходу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка."Аргкамітэт быў створаны. Як мне пастаянна дакладваюць, збіраліся, працавалі, выпрацавалі асноўныя дакументы. Але ёсць шэраг пытанняў, якія датычацца пастаяннага Прэзідыума, намеснікаў старшыні (трэба было б параіцца, якім чынам мы будзем прапаноўваць Усебеларускаму народнаму сходу фарміраваць іх). Словам
Пружаны 19 красавіка далучацца да агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам»

Пружаны 19 красавіка далучацца да агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам»

У пятніцу, 19 красавіка, у Пружанскім гарадскім Палацы культуры, адбудзецца сустрэча з артыстамі Маладзёжнага тэатра эстрады. Пачатак мерапрыемства ў 12.00 гадзін. Тэматычная агульнарэспубліканская акцыя «Разам з мастацтвам» прысвечана святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У Пружанскім раёне з 17 красавіка аднавілі падачу ацяплення

З серады, 17 красавіка, ацяпленне зноў пачалі падаваць школьныя і дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі, медыцынскія, лячэбна-прафілактычныя, установы сацыяльнага забеспячэння, спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы, інтэрнаты, жыллёвы фонд. Такія меры прыняты ў адпаведнасці з рашэннем Пружанскага райвыканкама № 797 ад 17 красавіка 2024 года на аснове дадзеных аб сярэднесутачных тэмпературах паветра, прагнозу Белгідрамету і з мэтай забеспячэння захавання нарматыву ацяплення жылых памяшканняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі. Падача ацяплення будзе ажыццяўляцца да ўстанаўлення на тэрыторыі раёна ўстойлівых спрыяльных тэмператур паветра.
Званне лепшых знаўцаў ПДР зноў пацвердзілі школьнікі з Клепачоў! Наш рэпартаж з раённых спаборніцтваў юных інспектараў руху (+многа фота)

Званне лепшых знаўцаў ПДР зноў пацвердзілі школьнікі з Клепачоў! Наш рэпартаж з раённых спаборніцтваў юных інспектараў руху (+многа фота)

Ці ведаеце вы Правілы дарожнага руху? Практычна кожны чалавек на гэтае пытанне адкажа станоўча. Але наколькі дасканалыя гэтыя веды, асабліва ў тых, хто не мае вадзіцельскага пасведчання, не праходзіў курс спецыяльнага навучання? А вось удзельнікі школьных аб’яднанняў юных інспектараў дарожнага руху ведаюць значна больш за сваіх аднагодкаў і нават многіх дарослых пра правільныя паводзіны на дарозе, у тым ліку не толькі як пешаходы, але і веласіпедысты. Што і прадэманстравалі падчас традыцыйных раённых спаборніцтваў ЮІР, якія прайшлі ў мінулую суботу на базе СШ № 5. Першы этап выпрабаванняў юных інспектараў руху на раённым узроўні прайшоў з новымі рэкордамі. Па-першае, зноў павялічылася колькасць удзельнікаў. Калі летась арганізатары былі крышачку здзіўлены прысутнасцю 16-ці к
Дырэктар Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Нэлі Педчанка занесена на Дошку пашаны Мінпрацы і сацабароны!

Дырэктар Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Нэлі Педчанка занесена на Дошку пашаны Мінпрацы і сацабароны!

Рашэннем калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2024 года дырэктар дзяржаўнай установы «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Нэлі Георгіеўна Педчанка занесена на Дошку пашаны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Гэта заслужаная ўзнагарода за высокія прафесійныя веды і багаты вопыт, асаблівую працавітасць, уменне вырашаць пастаўленыя задачы, быць уважлівым і чулым кіраўніком.
Як у Ружанскім дзіцячым садку № 1 умоўны пажар патушылі і павучыліся правілам бяспекі

Як у Ружанскім дзіцячым садку № 1 умоўны пажар патушылі і павучыліся правілам бяспекі

У Ружанскім дзіцячым садку №1 дзеці прынялі ўдзел у спартыўнай віктарыне «Юныя выратавальнікі». Арганізаваць яе работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях дапамагла выхавальніца старэйшай групы Алена Бараноўская. Мерапрыемства мела вельмі сур‘ёзныя мэты — навучанне дзяцей асновам бяспекі і дзеянням у надзвычайных сітуацыях. Але праходзіла весела і нязмушана, у гульнявой форме. Паміж сабой з энтузіязмам змагаліся каманды «Выратавальнікі» і «Пажарныя»: спаборнічалі ў веданні правілаў паводзін на вадзе, на вуліцы, у лесе і іншых месцах, актыўна адказвалі на цікавыя пытанні. Таксама малыя выконвалі заданні, накіраваныя на развіццё каардынацыі, спрыту і фізічнай падрыхтоўкі. Спаборнічалі і ў бегу з перашкодамі да тэлефона для выкліку выратавальнікаў, эстафеце па вырата