Понедельник, 20 апреля 2026

Месяц: Ноябрь 2024

Аграрыі раёна працуюць якасна. Інтэрв’ю з начальнікам упраўлення  па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргеем Глушко

Аграрыі раёна працуюць якасна. Інтэрв’ю з начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргеем Глушко

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу — свята самых працавітых і шчырых працаўнікоў нашай краіны. Гэтыя людзі, як ніхто іншы, ведаюць цану кожнаму кавалачку хлеба. Чаму? Бо самі ж яго сеюць і ўбіраюць, стараючыся не згубіць ніводнага зярнятка. Яны, простыя і адказныя, ствараюць харчовую бяспеку роднай Беларусі, штогод павышаючы надоі малака, падымаючы ўраджайнасць, забяспечваючы нас мясной прадукцыяй. Толькі жыві і радуйся. Чаго ж дамагліся ў сельскай гаспадарцы за дзесяць месяцаў бягучага года ці не пасарамацілі родную Пружаншчыну? Вось аб гэтым напярэдадні свята мы і пагутарылі з першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргеем Глушко. — Сапраўды, Сяргей Аляксан
Лукашэнка: сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы

Лукашэнка: сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сёння сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Нашы працаўнікі сельскай нівы ў гэтым годзе вырасцілі і сабралі добры ўраджай: больш за 10 мільёнаў тон збожжа з улікам кукурузы і рапсу, каля 5 мільёнаў тон цукровых буракоў. Аграрыі забяспечваюць якаснымі і смачнымі прадуктамі ўласнае насельніцтва, прадаўжаюць нарошчваць экспарт". Прэзідэнт выказаў перакананасць, што дзякуючы працавітасц
Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Дарагія працаўнікі вёсак і работнікі перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны сельскагаспадарчай галіны Пружаншчыны! Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто жыве і працуе на зямлі, шчыруе ў жывёлагадоўлі і, нягледзячы на цяжкасці, займаецца раслінаводствам і вырошчваннем жывёлы, доглядам пасеваў, перапрацоўкай сыравіны. Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў многіх іншых прафесій залежаць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні, харчовая бяспека раёна, вобласці, краіны. Дасягненні працаўнікоў Пружаншчыны сёлета былі адзначаны на самым высокім узроўні, і гэта ўсяляе аптымізм і веру ў будучыню. Нізк
Чаму Лукашэнка ганарыцца беларусамі, што адпужвае ворагаў і ў чым соль зямлі магілёўскай? Галоўнае з паездкі Прэзідэнта ў Клімавічы

Чаму Лукашэнка ганарыцца беларусамі, што адпужвае ворагаў і ў чым соль зямлі магілёўскай? Галоўнае з паездкі Прэзідэнта ў Клімавічы

Актуально, Год качества, Новости, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада наведаў абласное свята "Дажынкі" ў горадзе Клімавічы Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы, як і абяцаў, пабываў ва ўсіх рэгіёнах, каб нізка пакланіцца працаўнікам вёскі і падзякаваць ім за самаадданую працу. У кожнай вобласці Аляксандр Лукашэнка не толькі прыкмячаў яе аграрныя асаблівасці і акрэсліў задачы на перспектыву, але і гаварыў аб галоўным - аб тым, што хвалюе кожнага жыхара рэгіёна, а часта - і ўсёй краіны. Так адбылося і ў роднай для Прэзідэнта Магілёўскай вобласці. Падрабязнасці - у матэрыяле БЕЛТА. Як і ў час папярэдніх "Дажынак", у Клімавічах Аляксандр Лукашэнка пачаў размову зусім не са святочных тэм. Яно і зразумела: калі б не цяжкая, упартая праца ў палях, то і свята ў аграрыяў такога не было б. Аб пустуючых
Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка другая

Таямніцы старажытнага храма. Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Засімавічы. Частка другая

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Тварам да веры
Па старонках старых газет Давайце на момант адыдзем ад таямніц і пагаворым аб тым, што мы пэўна ведаем пра засімавіцкую царкву. Як мы казалі ўжо, існуючы будынак узведзены ў 1811 годзе, а значыць, гэта самая старая мураваная царква Пружанскага благачыння пасля Петрапаўлаўскай у г.п. Ружаны. Царква ў стылі класіцызму зарыентавана алтаром на ўсход (гэта пацвярджае, што храм не будаваўся як каталіцкі). Пабудова прамавугольная, кампактная, памерам 8,4 х 17 м. Самы звыклы для сённяшняга дня спосаб атрымання інфармацыі — перыядычны друк. Але згадванняў пра царкву ў перыёдыцы ХIX стагоддзя знайшлося няшмат, сярод іх — паведамленне ў «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях» за 15.03.1892 пра тое, што ў памяць цудоўнага збавення пры замаху ў Японіі 29 красавіка 1891 года на наследніка прастола
Чатыры пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прайшлі сёння ў Пружанскім раёне

Чатыры пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прайшлі сёння ў Пружанскім раёне

Актуально, Выборы-2025, Новости, Пушчанскі куфэрак
Тры з іх адбыліся ў Пружанах. Яшчэ адзін пікет правялі сёння ў г.п. Шарашэва. Збор подпісаў працягваецца па 6 снежня ўключна. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
Што ў Слабудцы трэба ў парадак прывесці: дэпутаты пабывалі ў вёсцы і распрацавалі праграму дзеянняў

Што ў Слабудцы трэба ў парадак прывесці: дэпутаты пабывалі ў вёсцы і распрацавалі праграму дзеянняў

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально
Дэпутат раённага Савета дэпутатаў пры адабрэнні яго кандыдатуры выбаршчыкамі ўскладвае на сябе вялікую адказнасць. Апошняя тычыцца практычна ўсіх бакоў жыцця грамадства, пачынаючы ад норматворчай працы і заканчваючы дапамогай у вырашэнні сацыяльна-бытавых пытанняў канкрэтна на мясцовасці. І прыкладаў, якія пацвярджаюць актыўную пазіцыю пружанскага дэпутацкага корпуса, нямала. У прыватнасці, днямі ў в. Слабудка на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Кудраўцом было арганізавана выязное абследаванне гэтага населенага пункта ў плане адпаведнасці сучасным стандартам жыцця, прынятым у нашай краіне. Падставай для гэтага мерапрыемства стаў запыт ад дэпутата па Слабудскай выбарчай акрузе №22 Валерыя Гарахавіцкага. Напрыканцы кастрычніка Валерый Мікалаевіч правёў прыём мя
Каго прызналі пераможцамі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый

Каго прызналі пераможцамі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, перш чым пачаць разглядаць пытанні, вынесеныя на парадак дня, старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч уручыў дыпломы пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый. Дыплом ІІ ступені ўручаны дырэктару Шаняўской СШ Алене Ярмашэвіч. Дыпломамі І ступені ў намінацыі «Лепшая арганізацыя сельсагаспадарчай галіны» было ўзнагароджана ААТ «Жураўлінае», у намінацыі «Лепшае аддзяленне банка, лепшая арганізацыя прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, гандлю, сферы паслуг, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі» — ДУП «Пружанская ПМК-21». У намінацыі «Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган» дыпломам І ступені адзначана ДУА «Гімназія г. Пружаны», ІІ ступені — ДУА «Шаняўская сяр
Ураджэнец Пружанскага раёна Ілья Касюк выратаваў жыццё чатырохгадоваму хлопчыку ў Брэсце

Ураджэнец Пружанскага раёна Ілья Касюк выратаваў жыццё чатырохгадоваму хлопчыку ў Брэсце

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь
Герой, які выратаваў чатырохгадовае дзіця, падзяліўся падрабязнасцямі ў інтэрв’ю «ВоенТВ» . Усё адбылося днём 13 лістапада. Знаходзячыся ў аўтамабілі каля свайго дома, Ілья Касюк пачуў дзіцячы крык. Ён убачыў хлопчыка, які павіс на ўзроўні трэцяга паверха, трымаючыся адной рукой за вяроўку для бялізны. Дзейнічаў артылерыст хутка: зняў куртку і падрыхтаваўся лавіць малога. Хлопчык не ўтрымаўся і зваліўся ўніз, на шчасце, у рукі ваеннаслужачага. Ён перадаў хлопчыка брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і пасля гэтага паехаў у сваю вайсковую часць. 22-гадовы Ілья Касюк родам з Пружанскага раёна, вырас у сям’і ваеннаслужачага. Малады чалавек прайшоў тэрміновую службу, пасля чаго прыняў рашэнне праходзіць службу па кантракце.
Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў храме ў Засімавічах

Актуально, Вёсачка родная мая, Наша з табой Беларусь, Новости, Тварам да веры
Святочнае богаслужэнне з нагоды 30-годдзя другога асвячэння адбылося ў аўторак у храме свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Засімавічы. Узначаліў літургію архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, якому саслужылі прадстаўнікі духавенства Жабінкаўскага, Пружанскага раёнаў і Брэста. Прагучалі цудоўныя песнапенні ў выкананні хору засімавіцкага храма. Падчас богаслужэння маліліся аб аднаўленні міру, адбыўся хрэсны ход, які ўзначаліў архіепіскап Іаан. Ён жа акрапіў святой вадой царкву і пахаванні на яе тэрыторыі. Таксама ўручыў царкоўныя граматы 26 прыхаджанам, якія папрацавалі на карысць храма і Брэсцкай епархіі. Уладзіслаў Шпарла
Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты праходзіць прама зараз у Ружанах

Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты праходзіць прама зараз у Ружанах

Актуально, Выборы-2025, Новости, Ружанские мотивы
Жыхары гарадскога пасёлка Пружанскага раёна праяўляюць цікавасць і ставяць свае подпісы. Нагадаем, што збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь працягваецца па 6 снежня. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 26 студзеня 2025 года. #выборы2025 #выборы_2025
Святочны канцэрт да Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК пройдзе ў Пружанах

Святочны канцэрт да Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК пройдзе ў Пружанах

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Ён адбудзецца заўтра, у суботу, 16 лістапада, у гарадскім Палацы культуры. Пачатак у 11.00 гадзін. Уваход свабодны. Канцэрты пройдуць і ў іншых населеных пунктах раёна. Сачыце за Telegram-каналам, раскажам.
Прокуратура района ведёт надзор за соблюдением трудовых прав работников

Прокуратура района ведёт надзор за соблюдением трудовых прав работников

Актуально, Новости, Профессия
Одним из важных направлений деятельности прокуратуры является надзор за соблюдением трудовых прав работников. Основная работа по защите трудовых прав граждан осуществляется прокуратурой по линии общего надзора за исполнением законодательства, а также при рассмотрении судами трудовых дел и вынесении судами судебных решений. Вопросы соблюдения требований законодательства о труде находятся на постоянном контроле органов прокуратуры. Согласно части 1 статьи 41 Конституции Республики Беларусь гражданам Республики Беларусь гарантируется право на труд как наиболее достойный способ самоутверждения человека, то есть право на выбор профессии, рода занятий и работы в соответствии с призванием, способностями, образованием, профессиональной подготовкой и с учетом общественных потребностей, а также
Гонкі спартыўныя і прэзідэнцкія. Падрабязнасці візіту Лукашэнкі на стадыён «Трактар»

Гонкі спартыўныя і прэзідэнцкія. Падрабязнасці візіту Лукашэнкі на стадыён «Трактар»

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада наведаў абноўлены стадыён "Трактар" і азнаёміўся з інфраструктурай сталічнага парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. Пабываць тут кіраўнік дзяржавы планаваў крыху раней, да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, аднак з-за шчыльнага рабочага графіка Прэзідэнта для мерапрыемства давялося шукаць іншую дату - яна выпала на першы дзень функцыянавання рэканструяваных стадыёна і прылеглага да яго парку. Чаму Аляксандр Лукашэнка ставіцца да гэтых аб'ектаў з асаблівай увагай, пра які "даўжок" ён нагадаў сталічным уладам і свайму ўпаўнаважанаму па Мінску, дзе кропкі росту для беларускага спорту і як у Беларусі праходзіць прэзідэнцкая гонка - падрабязнасці ў матэрыяле БЕЛТА. Пра "даўжок" і падарункі для народа Адразу ж пасл
Адказны работнік, любячы тата і дзядуля — Сяргей Цабрук з ААТ «Роўбіцкае»

Адказны работнік, любячы тата і дзядуля — Сяргей Цабрук з ААТ «Роўбіцкае»

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия, Сельское хозяйство
На чым трымаецца наша сельская гаспадарка? На слаўных і працавітых людзях, якія бездакорна выконваюць любую даручаную работу. Такіх, як трактарыст-машыніст Сяргей Цабрук з ААТ «Роўбіцкае». Што чалавека робіць чалавекам? Можна пералічыць многа крытэрыяў. Напрыклад, жыць не толькі для сябе, але і для іншых. Дапамагаць людзям у вырашэнні праблем, падтрымліваць, калі трэба, добрым і шчырым словам. Сумленна выконваць абавязкі мужа, бацькі, сына ці дачкі. Быць гаспадаром усюды: і дома, і за яго межамі, і на рабоце. Скажаце, складана вельмі? Ніхто і не сцвярджае адваротнае. Але ёсць жа сярод нас такія людзі з адкрытай душой і спачувальным сэрцам, і многа іх. Узяць хаця б Сяргея Цабрука… Вашай увазе трактарыст-машыніст Сяргей Цабрук, працавіты і сумленны чалавек. Ён не адкрыў Амерыку, не