Понедельник, 9 декабря 2024

У Пружанскім райвыканкаме правялі Адзіны дзень інфармавання на тэму маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі

326

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у райвыканкаме. На яго запрасілі супрацоўнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне, дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый па Пружанскім раёне» і Пружанскай архітэктуры.

У рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Гаманчук.

Перад тым як прадаставіць слова Міхаілу Грышкевічу, Таццяна Гаманчук азнаёміла прысутных з тэмай адзінага дня інфармавання: «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучае залежыць ад нас». Яна зрабіла акцэнт на тым, чаго наша краіна дабілася за трыццаць гадоў, які скачок адбыўся ў галіне эканомікі, індустрыялізацыі, развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтве жылля, аб’ектаў сацкультбыту, ахове здароўя, адукацыі і многім іншым. І ўсё гэта нягледзячы на шматлікія санкцыі, якія наклалі на нашу Беларусь замежныя «дабрадзеі». Нават у такіх умовах мы выстаялі, не скарыліся, а змаглі дабіцца вельмі многага, новага, перадавога. Усё гэта разам з граматным, разумным, дальнабачным Кіраўніком дзяржавы. Таццяна Юр’еўна адзначыла, што гэтыя два месяцы, якія папярэднічаюць выбарам Прэзідэнта нашай краіны, праляцяць хутка. Нашаму грамадству трэба кансалідавацца і ўсім прыйсці і прагаласаваць за будучыню, за наша развіццё і годнасць.

Праводзячы экскурс у пачатак 90-х гадоў, Міхаіл Грышкевіч падзяліўся ўспамінамі пра той перыяд, калі перастала існаваць вялікая дзяржава — СССР, а ўсе пятнаццаць рэспублік-сясцёр разбегліся па ўласных кватэрах і спрабавалі будаваць незалежнасць. Нехта пачаў гандляваць, прадаваць за бясцэнак каштоўнасці, здабыткі, якія заваёўвалі разам з усім савецкім народам, з’явіліся алігархі, уласнікі, працвітаў бандытызм. Толькі адна наша краіна змагла зберагчы і прымножыць дабрабыт, заваяваны нашымі бацькамі, дзядамі і прадзедамі. Міхаіл Міхайлавіч расказаў, што з-за распаду Савецкага Саюза яму, беларускаму хлопцу, не ўдалося ажыццявіць мару — стаць ваенным. Многіх тады вельмі балюча ўдарыла тварам аб зямлю ельцынскае: «Бярыце незалежнасці столькі, колькі зможаце данесці». Лёсы некаторых людзей былі перакрэслены, перайначыны.

Ад успамінаў Міхаіл Грышкевіч вярнуся ў сучаснасць, расказаў, якія планы кіраўніцтва раёна ўвасобіла ў жыццё, якія пабудаваны на перспектыву. Зроблена нямала, але трэба не менш і зрабіць. Працягваецца ўдасканаленне і пашырэнне работы многіх прамысловых прадпрыемстваў раёна, развіццё сістэмы аховы здароўя шляхам прыцягнення ў раён спецыялістаў, аснашчэння новым, сучасным абсталяваннем, неўзабаве — адкрыцця дзіцячай паліклінікі і жаночай кансультацыі. Стане сучасным і цікавым для адпачынку гарадскі парк, адкрыецца дзіцячае кафэ, забаўляльны комплекс накшталт італьянскага дворыка на месцы былога кансервавага завода, з’явяцца новыя працоўныя месцы.

Затым Міхаіл Міхайлавіч адказаў на пытанні прысутных. У асноўным яны тычыліся стварэння пешаходных і велазон, добраўпарадкавання двароў і вуліц. Кіраўнік раёна падрабязна патлумачыў усё.

Ведаеце, я ганаруся не толькі тым, што нарадзіўся і жыву ў Беларусі, але і тым, што давялося на сваім жыццёвым шляху аказацца на Пружаншчыне — у такім маляўнічым, прыгожым і гасцінным раёне. Тут жывуць добрыя людзі, якія ўмеюць і жадаюць не толькі добра працаваць, але і дастойна адпачываць, быць гаспадарамі на сваёй зямлі.

Віктар Ільюшчанка

Фота аўтара