Лукашэнка прапануе ўрадам Беларусі і Расіі прадумаць эканамічны план з апорай на ўласныя сілы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе ўрадам Беларусі і Расіі прадумаць эканамічны план з апорай на ўласныя сілы. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца эканомікі, я хацеў бы папрасіць вас яшчэ раз, каб нашы ўрады прадумалі пэўны эканамічны план. Сутнасць - апора на ўласныя сілы. Не будзем мы прагінацца ні пад каго. Мазгоў хапае. Рэсурсаў больш, чым дастаткова. І трэба выбудаваць план развіцця нашай Айчыны. Як я гавару: дзве дзяржавы, адна Айчына. І мы гэта можам зрабіць. Але асноўныя сілы тут - у Расіі - з даўніх часоў. І калі нашы ўрады выпрацуюць такі план, гэта будзе нядрэнна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"І нават калі крыху ў нас будзе горш, людзі нас зразумеюць і падтрымаюць. Таму што яны












