15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўнілася 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Працягваем успамінаць самыя значныя з іх.
Гартаючы старонкі раённай газеты за чарговы пяцігадовы перыяд жыцця Пружаншчыны, сутыкнуліся з такой «праблемай»: стала вельмі складана выбраць знакавыя падзеі, што адбыліся ў гэты час у нашым краі. І не таму, што іх было мала, наадварот, маштабных дасягненняў дзясяткі і дзясяткі. Пружанскі раён стаў часта гучаць на ўзроўні вобласці, рэспублікі. У эканоміцы, сельскай гаспадарцы, адукацыі, медыцыне, нават спорце і турызму. Шмат чаго мясцовая прэса расказвала пад рубрыкай «Зроблена ў Пружанах». Сённяшнія жыхары горада і раёна лёгка могуць успомніць пра тое, што адбывалася ў тыя гады на нашай зямлі. Мы ж толькі нагадаем пра асноўныя вехі развіцця Пружаншчыны.
2010-2015 гады:77 факт. З 2012 года пачалі праводзіць цырымонію ўзнагароджання раённай прэміяй «Дараванне», у рамках якой а


