Суббота, 18 апреля 2026

Фотакарэспандэнт «Раённых будняў» Кацярына Масік стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу

432

Сёння падчас круглага стала «Сямейныя каштоўнасці як фундамент дзяржаўнасці» ў прэс-цэнтры Дома прэсы ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава».

Сёлета на конкурс паступіла 81 заяўка (13 – ад рэспубліканскіх і 68 – ад рэгіянальных СМІ). Дыпломы пераможцаў атрымалі 12 удзельнікаў.

Пераможцай рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» ў намінацыі «Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ» стала Кацярына Масік, фотакарэспандэнт Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні».

Адзначым, што сярод узнагароджаных наша калега – адзіны прадстаўнік друкаваных СМІ #1рэгіёна.

Віншуем, шчыра радуемся і ганарымся! Жадаем Кацярыне далейшых творчых поспехаў, а гэтая ўзнагарода – выдатны падарунак для «Раённых будняў» напярэдадні 85-годдзя газеты, якое мы адзначым ужо 20 кастрычніка.

Уладзіслаў Шпарла

Фота з асабістага архіва Кацярыны Масік