Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 11.06.2023

Фотафакт. Асфальт падсыпаны, лужына ліквідавана, а каля аптэкі на Кастрычніцкай — новыя лавачкі!

Фотафакт. Асфальт падсыпаны, лужына ліквідавана, а каля аптэкі на Кастрычніцкай — новыя лавачкі!

Актуально, Фотофакт
Сёлетняй вясной жыхары горада звярталі ўвагу «раёнкі» на шэраг праблем, якія работнікі камунальнай гаспадаркі абяцалі вырашыць у бліжэйшы час. Мы атрымалі адказ з Пружанскага КУВП «Камунальнік», у якім гаворыцца, што абяцаныя работы па адсыпцы асфальтагранулятам на ўчастку каля аўтобуснага прыпынку па вул. Кобрынскай праведзены. "Вечная" лужына цяпер у мінулым. Таксама ўлічана заўвага аб наяўнасці лужыны на ўездзе на тэрыторыю ўнівермага, праведзена асфальтаванне дарожнага пакрыцця па вул. Тармасава. А на вул. Кастрычніцкай устаноўлены дзве лавачкі — каля аптэкі і аддзялення Беларусбанка.
Майскі ТОП: прафесіяналы сваёй справы і яркія падзеі

Майскі ТОП: прафесіяналы сваёй справы і яркія падзеі

Новости, Подписка
Так атрымалася, што нам не ўдалося падвесці вынікі і расказаць вам пра самыя папулярныя інтэрнэт-публікацыі «раёнкі» за красавік. Прапускаць агляд па выніках апошняга месяца вясны не станем. Параўноўвайце са сваім асабістым ТОПам! Матэрыялам месяца можна смела назваць рэпартаж з акушэрскага і гінекалагічнага аддзялення стацыянара Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ён знаходзіцца на першым месцы па праглядах на сайце, набраў найбольшую колькасць рэакцый у Facebook і Instagram (у апошнім — больш за 560 «падабаек»). Калі казаць пра сацсеткі яшчэ, то падпісчыкам групы «Все новости города Пружаны на budni.by!» «УКантакце» больш за іншыя спадабаўся рэпартаж з адкрыцця абноўленага помніка-самалёта МіГ-17 у райцэнтры. Удзельнікі групы «Пружаны. Все новости на budni.by» на «Адн
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці актуальна для Пружаншчыны праблема дамашняга насілля?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Ці актуальна для Пружаншчыны праблема дамашняга насілля?

Новости, Отвечает участковый инспектор милиции
Ці з’яўляецца актуальнай для нашага раёна праблема дамашняга насілля? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Руслан Дмітрук: — Праблема дамашняга насілля не губляе актуальнасці ні ў нашым грамадстве ў цэлым, ні на Пружаншчыне ў прыватнасці. Папярэджанне парушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін — па-ранейшаму адна з асноўных задач у аператыўна-службовай дзейнасці АУС. Нагадаю, што за прычыненне цялесных пашкоджанняў, нанясенне пабояў, якое не выклікала траўм, наўмыснае прычыненне болю, фізічных і псіхічных пакут, учыненае ў адносінах да блізкага сваяка, цяперашняга ці былога члена сям’і, або парушэнне абарончага прадпісання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 2 арт. 10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь і накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь або грамадскія ра