Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба выпрацаваць план дзеянняў і яшчэ больш умацаваць ЕАЭС
Беларусі і Расіі трэба выпрацаваць план дзеянняў і яшчэ больш умацаваць ЕАЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Самае галоўнае, мы ведаем, што рабіць і ў якім напрамку рухацца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"І атрымліваецца. Дзякуй богу, атрымліваецца", - заўважыў Уладзімір Пуцін.
"Мы думалі, будзе горш. Але пакуль крыху лепш, чым мы думалі. І дзякуй богу. І так пакрыху мы адбудуем нашы адносіны. Я публічна ўжо сказаў на сходзе ў нас сакратароў саветаў бяспекі: мы з Расіяй прадумаем план дзеянняў у гэтай сітуацыі. Спадзявацца на тое, што санкцыі адменяць, яшчэ нешта - нам пра гэта нават гаварыць не трэба. Нам трэба арыентавацца на свае сілы і на сябе. І калі мы в





