Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком ЦВК падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам абмеркаваў падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі ў 2024 годзе ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, які прадугледжаны ў абноўленай Канстытуцыі. Будзе не толькі фарміравацца склад парламента, але грамадзяне таксама выберуць дэпутатаў мясцовых саветаў розных узроўняў. Прадугледжана, што адзіны дзень галасавання праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе - гэта 25 лютага.
Яшчэ адна асаблівасць - гэта фарміраванне складу Усебеларускага народнага сходу - органа, які па выніках рэферэндуму набыў у Беларусі канстытуцыйны статус. У Канстытуцыі закладзена, што пасля адзінага дня галасавання не пазней як праз 60 дзён павінна адбыцца першае пас





