Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 07.06.2023

Агульнагарадскі выпускны правядуць у Пружанах 10 чэрвеня

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
У Пружанах у суботу, 10 чэрвеня, пройдзе агульнагарадскі выпускны. Пачнецца ён са святочнага шэсця выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па вуліцы Савецкай, якое стартуе а 18.15. Затым, у 18.25, адбудзецца цырымонія ўскладання кветак да помніка "Спаленым вёскам" у райцэнтры. У 19 гадзін стартуе ўрачыстае віншаванне выпускнікоў з уручэннем залатых медалёў. Пройдзе яно на плошчы ля Палаца культуры. У 21.30 выпускнікоў чакаюць на забаўляльнай праграме ў дысказале Палаца культуры.
Архіерэйскія богаслужэнні пройдуць у храмах у вёсцы Мокрае і аграгарадку Лыскава

Архіерэйскія богаслужэнні пройдуць у храмах у вёсцы Мокрае і аграгарадку Лыскава

Актуально, Новости, Тварам да веры
150 гадоў свайго існавання святкуе ў гэтыя дні Свята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Мокрае. 10 чэрвеня, у суботу, з гэтай нагоды будзе праведзена архіерэйскае богаслужэнне, якое правядзе архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Пачатак богаслужэння ў 8.30 гадзін. 11 чэрвеня, у нядзелю, будзе праведзена архіерэйскае богаслужэнне з удзелам Уладыкі Іаана ў Свята-Ражства-Багародзічнай царкве аг. Лыскава. Пачатак у 8.00 гадзін.
Пра стварэнне безбар’ернага асяроддзя гаварылі на семінары ў райвыканкаме

Пра стварэнне безбар’ернага асяроддзя гаварылі на семінары ў райвыканкаме

Актуально, Новости, Официально
Стварэнне безбар’ернага асяроддзя закранае інтарэсы значнай колькасці людзей і з’яўляецца неабходным фактарам для забеспячэння роўных магчымасцей і правоў усіх грамадзян. Дадзеная праблема абмяркоўвалася на навучальным семінары па пытаннях стварэння даступнага асяроддзя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб на аб’ектах сацыяльнай, транспартнай інфраструктуры, вулічна-дарожнай сетцы, які адбыўся ў райвыканкаме. Мерапрыемства было арганізавана Пружанскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На ім прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый раёна, якія адказваюць за стварэнне безбар’ернага асяроддзя. Удзел у семінары прынялі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч і намеснік старшыні праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае
Першы ў жыцці выпускны прайшоў у выхаванцаў дзіцячага садка № 3 Пружан

Першы ў жыцці выпускны прайшоў у выхаванцаў дзіцячага садка № 3 Пружан

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
У канцы мая, калі праходзяць апошнія званкі і выпускныя вечары ў школах, мы часта ўзгадваем свае выпускныя ўрачыстасці. Калі бачым падлеткаў з кветкамі ў руках, са стужкамі «Выпускнік», міжволі ахутвае хваля настальгіі па школьных гадах. Але чамусьці не так часта ў нашай свядомасці ўсплываюць выпускныя ў дзіцячых садках. Хаця, па сутнасці, гэта першы маленькі крок у дарослае жыццё… 30 мая яго зрабілі 26 выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага сада № 3 г. Пружаны. Пачэснае права даць старт выпускному тут належала загадчыцы садка Наталлі Пашкевіч. Пад гучныя апладысменты ў залу ўвайшлі вельмі сур’ёзныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Кожны з выхаванцаў быў прадстаўлены публіцы асабіста, для ўсіх дзетак знайшоўся асобны эпітэт, які выдатна характарызаваў асобу выпускніка. Увогуле сцэнарый у