Аўтаклуб запрашае ў нядзелю, 18 чэрвеня, на свята в. Перадзельск "Родныя месцы сэрцу дарагія!".
У праграме: канцэрт, віншаванне жыхароў ушаноўванне юбіляраў.
Свята пройдзе ў двары капліцы. Пачатак у 14.00 гадзін. 0+.
Напрыканцы мінулага года ўступіў у дзеянне пункт 151 Правілаў дарожнага руху, згодна з якім веласіпедыстам дазваляецца пераязджаць (а не пераходзіць) пешаходныя пераходы. Гэта новаўвядзенне выклікала ўсплеск эмоцый з боку аўтааматараў, і як атрымалася, нездарма. Справа ў тым, што ў гэтым пункце гаворыцца, што «пры пад’ездзе да перасячэнння з праезнай часткай дарогі веласіпедыст павінен загадзя знізіць хуткасць руху і, пераканаўшыся, што выезд бяспечны, перасякаць з хуткасцю ідучага пешахода».
Вось гэта акалічнасць і засталася незаўважанай многімі. З-за чаго з пачатку бягучага года адзначаецца істотны рост дарожна-транспартных здарэнняў на пешаходных пераходах з удзелам веласіпедыстаў. Кіроўцы двухколавага транспарту настолькі рэзка выязджаюць на «зебру», што вадзіцелі аўто проста н
Прызёрам абласной ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» стала каманда СШ № 3 г. Пружаны.
Абласны этап гульні сёлета праходзіў на базе 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. На працягу двух дзён за перамогу і права прадставіць вобласць на рэспубліканскай «Зарніцы» змагаліся 16 каманд. Пружаншчыну прадстаўляла каманда «Трэці батальён» з трэцяй гарадской школы — пераможца раённага этапу.
Хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было паказаць сябе ў шэрагу конкурсаў. Напрыклад, удзельнічалі яны ў конкурсах па стральбе і зборцы-разборцы аўтамата, пераадольвалі паласу перашкод. Менавіта ў гэтых выпрабаваннях пружанцы сталі лепшымі. Вядома, не абышлося без візітовак і разварочвання санітарнага паста. Нядрэнныя веды прадэманстравалі школьнікі ў квізе «Старонкі гісторыі», творчыя здольнасц
14 чэрвеня, у Сусветны дзень донара крыві, у аддзяленні трансфузіялогіі Пружанскай ЦРБ адбылося ўшанаванне донараў.
Дзевяці пружанцам было прысвоена званне Ганаровага донара Рэспублікі Беларусь. Узнагароды атрымалі Сяргей Волчык, Вячаслаў Горбач, Сяргей Грышчук, Дзмітрый Дэц, Дзяніс Косінаў, Дзмітрый Мяшэчка, Віктар Немцаў, Андрэй Сёмка, Аляксандр Юркевіч.
Павіншаваць мужчын і падзякаваць ім сабраліся загадчык аддзялення трансфузіялогіі Іван Сямашка, галоўны ўрач райбальніцы Юрый Юзько, намеснік старшыні раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Лелікоўская, медыцынскі персанал.
Іван Іванавіч звярнуў увагу аўдыторыі на гісторыю ўзнікнення даты, на важнасць донарскай справы. Таксама загадчык аддзялення пералівання крыві падкрэсліў, што донары дораць людзям ч
Галоўны крытэрый у ацэнцы кадраў - вынік. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па ўдасканаленні работы з кадрамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта наш, дарэчы, вялікі недахоп (і мой таксама). Мы ўсякую размазню пачынаем слухаць. Калі Адміністрацыя недзе недапрацоўвае або не працуе, то ва ўрада з'явіўся, на мой пункт гледжання, крэн - прыгожа расказаць, растлумачыць, упакаваць мудрагеліста і паспрабаваць мне даказаць, што гэта немагчыма", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён прывёў у прыклад работу па стварэнні вытворчасці новых боепрыпасаў. Першапачаткова Прэзідэнту дакладвалі, што арганізаваць гэта будзе вельмі складана. Але кіраўнік дзяржавы даручыў сур'ёзна заняцца гэтым пытаннем, і ў выніку пастаўленыя ім задачы былі выкананы.
"Вы проста не раз