Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 08.06.2023

Лукашэнка сустрэўся з сакратарамі саветаў бяспекі краін АДКБ

Лукашэнка сустрэўся з сакратарамі саветаў бяспекі краін АДКБ

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня сустрэўся з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Дыялог паміж нашымі краінамі ў сферы ўмацавання калектыўнай бяспекі цяпер актуальны як ніколі. Скажу адкрыта, што ад вас, галоўных памочнікаў кіраўнікоў дзяржаў у вашых краінах па бяспецы, многае залежыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што такія сустрэчы даўно выйшлі за рамкі пратакольных, паколькі геапалітычная сітуацыя патрабуе выпрацоўкі своечасовых рашэнняў. Нядаўна кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з кіраўнікамі органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін СНД. "Прайшла нарада кіраўнікоў. Як мне дакладваюць, вельмі эфектыўная размова была, вельмі важная размова. І я, шчы
«Раённыя будні» аб’яўляюць паэтычны конкурс да 590-годдзя Пружан. Пераможцы атрымаюць прызы!

«Раённыя будні» аб’яўляюць паэтычны конкурс да 590-годдзя Пружан. Пераможцы атрымаюць прызы!

Актуально, Новости, Пружанам -- 590
Да юбілею Пружан рэдакцыя «Раённых будняў» аб‘яўляе паэтычны конкурс пад дэвізам «Люблю цябе, мой родны горад!». Запрашаем да ўдзелу як прафесійных літаратараў, так і аматараў паэтычнага слова. Узрост аўтараў не абмежаваны. Свае вершы можаце дасылаць на электронную пошту рэдакцыі RRBud2@brest.by або на адрас: 225133, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78 да 4 ліпеня 2023 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас святкавання Дня горада, пераможцы атрымаюць прызы.
Чарговай ахвярай інтэрнэт-злодзеяў стала жыхарка раёна

Чарговай ахвярай інтэрнэт-злодзеяў стала жыхарка раёна

Новости, Происшествия
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы. Віртуальныя злодзеі працягваюць чыніць сваю чорную справу. Чарговай іх ахвярай стала жыхарка нашага раёна. Нявызначаная асоба з выкарыстаннем месенджара «Viber» патэлефанавала жанчыне і шляхам падману схіліла яе да пераводу грашовых сродкаў са свайго карт-рахунка. У выніку чаго апошняя развіталася з 4700 рублямі. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя — да трох гадоў пазбаўлення волі.
Фотафакт. «Шчодрыя Пружаны» з выявай зубра

Фотафакт. «Шчодрыя Пружаны» з выявай зубра

Актуально, Новости, Профессия, Пружанам -- 590, Фотофакт
Перад юбілеем горада Пружанскі малочны камбінат зрабіў і такі вось унёсак ва ўпрыгожанне райцэнтра. Шэрыя сцены ачышчальных збудаванняў па вул. Горына-Каляды цяпер упрыгожвае густоўны роспіс-мурал. Вельмі прыгожа атрымалася!
«Партрэты» трэцяй гарадской школы стварылі ўдзельнікі пленэру «Залаты пэндзаль»

«Партрэты» трэцяй гарадской школы стварылі ўдзельнікі пленэру «Залаты пэндзаль»

Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости
У сярэдняй школе № 3 г. Пружаны быў праведзены творчы конкурс мастакоў «Залаты пэндзаль». Асаблівасцю конкурсу стаў яго фармат — пленэр. У сваіх работах юныя мастакі адлюстравалі родную школу, кожны імкнуўся праз сваю карціну перадаць любоў да яе. Адзін будынак малявалі, але настолькі рознымі атрымаліся творы! І ўсе — цудоўныя. Так што школа атрымала «партрэты» ў падарунак, а ўдзельнікі плэнеру — узнагароды, памятныя сувеніры і каштоўныя прызы, а таксама добры настрой, невычэрпны зарад пазітыву. Госцем конкурсу стала першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук: — На мой погляд, чалавеку не абавязкова мець нейкую спецыяльную адукацыю, каб прыгожа маляваць. Здаецца, што ў гэтай справе галоўным усё ж з’яўляецца натхненне. Я лічу, што падобныя конкурсы кары