Урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг і па сумяшчальніцтве донар Віталій Бруцкі ўжо чатыры гады дапамагае людзям… жыць
Урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг Віталій Бруцкі ў сярэдзіне чэрвеня святкуе адразу дзве роднасныя даты: Сусветны дзень донара крыві і Дзень медыцынскага работніка.
Віталій Юр’евіч родам са Столінскага раёна, скончыў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт, пасля размеркавання ў 2019 годзе трапіў у Пружанскую ЦРБ і ўжо чатыры гады дапамагае людзям… жыць. І гэта, без перабольшвання, так.
Ужо падчас вучобы малады чалавек зразумеў: на абраным шляху чакае нямала цяжкасцей, але з рашучасцю прыняў выклік. Як кажуць, бачыў мэту, не заўважаў перашкод.
— Здаецца, ну ўсё, асвоіў азы ўрачэбных ведаў, цяпер павінна стаць лягчэй, але дзе там! У гэтым увогуле заключаецца сутнасць медыцыны: заўсёды быць напагатове, не расслабляцца — усміхаецца Віталій Бруцкі. — Што ўтойваць, наша праца сапраўды няпр



