Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 10.06.2023

Калонка галоўнага рэдактара. А калі за 101-ы кіламетр?

Калонка галоўнага рэдактара. А калі за 101-ы кіламетр?

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости
Пры Савецкім Саюзе ўсіх дармаедаў, якія не хацелі працаваць, адпраўлялі далей ад сталіцы — «за 101-ы кіламетр». Хачу сказаць, што ў гэтым была свая логіка. Зразумела, што ў тыя часы былі і свае перагібы, якія маглі паламаць чыйсці лёс. Але па большай частцы прынятыя меры мелі рацыю. Было вельмі сорамна, калі цябе называлі дармаедам, людзі спяшаліся пазбавіцца гэтага кляйма. Зараз жа — па-іншаму. Каштоўнасці, прыярытэты памяняліся. Цяпер у многіх вызываюць павагу тыя, хто нідзе не працуе, а грошы аднекуль бярэ. Такія не прыносяць карысць не толькі дзяржаве, але і блізкім, родным, ды і сабе. Аднак жа на ўзроўні з усімі карыстаюцца льготамі па аплаце камунальных паслуг, медыцынскім абслугоўваннем і многімі іншымі «смачнымі» дадаткамі, якія дае дзяржава. Паклаўшы руку на сэрца, можна б
Вадзіцель аўтапарка № 11 Сяргей Гук: «З турпаездкамі аб’ездзіў амаль усю Беларусь, неаднаразова пабываў за межамі рэспублікі»

Вадзіцель аўтапарка № 11 Сяргей Гук: «З турпаездкамі аб’ездзіў амаль усю Беларусь, неаднаразова пабываў за межамі рэспублікі»

Автобудни, Актуально, Профессия
Наша новая рубрыка "Чалавек на сваім месцы" хутка знайшла прыхільнікаў сярод чытачоў «раёнкі»: людзі тэлефануюць у рэдакцыю, каб прапанаваць кандыдатаў чарговага артыкула. Нядаўна група «ўдзячных пасажыраў» папрасіла карэспандэнтаў абавязкова напісаць пра вадзіцеля аўтобуса Сяргея Гука. Сапраўды, па словах дырэктара аўтапарка №11 Анатолія Вакульчыка, гэты работнік на добрым рахунку ў транспартнай арганізацыі. Вадзіцелю Гуку давяраюць новую і складаную тэхніку, ведаюць: у яго ўмелых руках яна не падвядзе. А яшчэ ў любой сітуацыі ён застаецца ветлівым, добразычлівым. Зразумела, мы сустрэліся з героем рубрыкі на яго працоўным месцы. Сяргей Васільевіч збіраўся ў чарговы рэйс, таму час на размову адразу абмежаваў: маўляў, перад выездам трэба пераканацца, што тэхніка не падвядзе ў дар
З любоўю і дбаннем будавалі свой храм… Да 150-годдзя Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў вёсцы Мокрае

З любоўю і дбаннем будавалі свой храм… Да 150-годдзя Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў вёсцы Мокрае

Актуально, Гісторыя з фатаграфіяй, Год мира и созидания, Тварам да веры, Фотофакт
У гэтыя дні сваё 150-годдзе святкуе храм святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Мокрае. Калі быць дакладнымі, то менавіта 3 чэрвеня 1873 года ён быў асвечаны Пружанскім благачынным святаром Мікалаем Жуковічам. Святар і прыхаджане каля храма, фота 1938 года. Але што мы наогул ведаем пра тагачаснае Мокрае? Давайце паспрабуем зазірнуць углыб стагоддзяў. Свята-Петра-Паўлаўскі храм у в. Мокрае. Зараз гэта даволі буйная, сучасная, выдатна добраўпарадкаваная і вельмі прыгожая вёска. Яна ў літаральным сэнсе злучаецца з суседнімі Казламі і разам з імі ўтварае аграгарадок Жураўліны, вядомы перш за ўсё гасцінічна-турыстычным комплексам «Мікалаеўскі» і мемарыялам на месцы расстрэлу мірных жыхароў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Адкрытае акцыянернае таварыства «Жураўлінае», у