Як спынілі мяцеж ПВК «Вагнер» у Расіі. Лукашэнка раскрыў дэталі перагавораў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу расказаў падрабязнасці таго, як 24 чэрвеня ішлі перагаворы на фоне спробы ўзброенага мяцяжу ПВК "Вагнер", а таксама падзяліўся матывамі сваіх дзеянняў і пазіцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мерапрыемства ў Палацы Незалежнасці было запланаванае, але прайшло ў пашыраным складзе. Да ўдзелу запрасілі кіраўніцтва ваенных і сілавых структур, спецпадраздзяленняў, а таксама кіраўнікоў СМІ, палітолагаў і журналістаў. Размова атрымалася грунтоўнай, а самае галоўнае, максімальна адкрытай, з адказамі на самыя актуальныя пытанні, якія апошнімі днямі луналі ў грамадстве. Аляксандр Лукашэнка таксама пракаменціраваў і шэраг інфармацыйных укідаў і здагадак.
Каб захаваць сутнасць і дух аповеду Прэ





