Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 30.06.2023

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці

Актуально, Новости, Президент
Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці Дарагія суайчыннікі! Паважаныя ветэраны, сябры! Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, вялікім святам нашай краіны, сугучным з Днём Перамогі. У Год міру і стварэння гэты дзень набывае асаблівы сэнс. Да сваёй незалежнасці беларусы ішлі праз войны, самаадданыя подзвігі і велізарную працу. Пакаленне, якое падарыла Вялікую Перамогу, падарыла нам свабоду і мір цаной сваіх жыццяў. Мільёнаў жыццяў. Мы будзем гаварыць і памятаць аб гэтым заўсёды і перадаваць гэта веданне новаму народжанаму на нашай зямлі грамадзяніну. Таму што 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, змучаныя няволяй, дзікімі катаваннямі, стратамі родных і блізкіх беларусы вярнуліся да жыцця.
Лепшыя разьбяры з усёй Беларусі працуюць у Пружанах над стварэннем алеі драўляных фігур з постацямі гістарычных асоб (+фота і відэарэпартаж)

Лепшыя разьбяры з усёй Беларусі працуюць у Пружанах над стварэннем алеі драўляных фігур з постацямі гістарычных асоб (+фота і відэарэпартаж)

Актуально, Год мира и созидания, Пружанам -- 590, Фотофакт
З вечара мінулай нядзелі на «пятачку» каля візітнай карткі Пружан — скульптуры на зліцці рэчак Муха і Вец — праходзіць плэнер рэзчыкаў па дрэве. Абяцаюць, што да моманту выхаду газеты за 1 ліпеня, калі паспрыяе надвор‘е, скульптуры ўжо ўстановяць. Але, калі мы пабывалі тут, работы былі ў самым разгары. https://www.youtube.com/watch?v=hS1wS94JyyI Гудуць бензапілы, у паветра ляціць жоўтымі іскрамі пілавінне. Паступова кавалкі дрэва набываюць абрысы. І вось ужо нібы гарэза-вецер расправіў пышныя спадніцы сярэднявечных дам, прымусіў мужчын прытрымаць капелюшы… Нават не верыцца, што грубым інструментам з бесформеннай драўлянай калоды можна стварыць падобны цуд літаральна на вачах. Але пакуль гэта — толькі «чарнавік», на змену пілам павінны прыйсці больш далікатныя інструменты для «чыс
Абы адчапіліся? Што не так з домам на Кастрычніцкай у Пружанах

Абы адчапіліся? Што не так з домам на Кастрычніцкай у Пружанах

Актуально, Новости, Фотофакт
Ёсць такі выраз "адчапнога". Пад ім разумееца тое, калі чалавек выконвае работу так, абы адчапіліся. Але такое дзеянне, як правіла, спрацоўвае ў зваротны бок. Так было і з выкананнем заявак, якія паступілі ад жыльцоў дома 60 А, што па вуліцы Кастрычніцкай у Пружанах, камунальнай службай раёна. Як расказалі мне жанчыны, якія ў гэтым доме з’яўляюцца старажыламі, амаль тры гады яны дабіваліся таго, каб засыпалі яміну, якая у дажджлівае надвор’е запаўняецца вадой. Нарэшце іх пачулі. Засыпалі, але як -- можаце пабачыць на здымку. З большага залілі ганак у трэці пад’езд, але толькі зверху, Дзіркі, якія пад ганкам, і якія аблюбавалі бяздомныя каты і сабакі, і куды нядобрасумленныя грамадзяне могуць выкінуць смецце, так і засталіся.  Не залілі ёмкую дзірку за ўваходнымі дзвярыма ў
«Магія танца» адбылася: расказваем пра конкурс, эмоцыі і вынікі (+многа фота)

«Магія танца» адбылася: расказваем пра конкурс, эмоцыі і вынікі (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости
У мінулую нядзелю краіна святкавала Дзень моладзі і студэнцтва. Пружанцам гэты дзень падарыў масу пазітыўных эмоцый і выдатных успамінаў. Нягледзячы на спякотнае надвор’е, цэнтральную плошчу горада наведала вялікая колькасць людзей. На мерапрыемстве ў якасці і гледачоў, і ўдзельнікаў прысутнічала не толькі моладзь, але і людзі паважанага ўзросту. Хаця якая розніца: узрост — гэта не больш, чым проста лічба! Праграма свята была рознабаковай. Імпрэза пачалася з адкрытага рэгіянальнага конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Магія танца». Артысты з Пружанскага, Ваўкавыскага, Слонімскага, Свіслацкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Баранавіцкага раёнаў, а таксама з Брэста і Бярозы вельмі адказна аднесліся да сваіх выступленняў, дзякуючы чаму ўрачыстасць прайшла якасна і сапраўды цікава.
Як ААТ «Ружаны-Агра» свой 60-гадовы юбілей святкавала (+фота і відэа)

Як ААТ «Ружаны-Агра» свой 60-гадовы юбілей святкавала (+фота і відэа)

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
У мінулую суботу свой 60-гадовы юбілей адзначыла ААТ «Ружаны-Агра». На ўшанаванне лепшых працаўнікоў таварыства сабралася мноства гасцей. Свята атрымалася запамінальным. Многа гэта ці мала — 60 гадоў? Для гісторыі — гэта парушынка, для гаспадаркі — сталы ўзрост. Дзейнасці ААТ «Ружаны-Агра» мы прысвяцілі цэлыя дзве старонкі газеты, якая выйшла ў мінулую суботу. Але ружанцы ўмеюць не толькі добра працаваць, але і адпачываць. Свята адбылося ў палацава-паркавым комплексе роду Сапегаў. Тут была размешчана вялікая сцэна, на якой прайшло ўшанаванне. Па ўсёй тэрыторыі комплексу размясціліся забаўляльныя пляцоўкі, гандлёвыя рады з прысмакамі, мёдам, вырабамі рамесніцтва. Павіншаваць працаўнікоў і кіраўніцтва ААТ «Ружаны-Агра» прыехалі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Г
Пра жывёлагадоўлю — на ўласным прыкладзе. Раённы семінар прынялі ў ААТ «Шані-аграпрадукт»

Пра жывёлагадоўлю — на ўласным прыкладзе. Раённы семінар прынялі ў ААТ «Шані-аграпрадукт»

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
У сельскай гаспадарцы дамагчыся выніку зусім няпроста. Існуе нямала фактараў, ад якіх залежыць канчатковы вынік, у тым ліку і прыбытак сельгаставарыства. Узяць, напрыклад, жывёлагадоўлю: з захаваннем нормаў нарыхтуй сенаж, сілас, сена, падай збалансаваны корм, пільна сачы за станам здароўя каровак, не забывай і пра прыплод. Пытанням захавання і ўзнаўлення пагалоўя буйной рагатай жывёлы быў прысвечаны семінар па тэме «Арганізацыя работы ветэрынарнай службы», які прайшоў на мінулым тыдні на базе ААТ «Шані-аграпрадукт». Месцам сустрэчы быў абраны МТК «Шані». На семінар прыехалі прадстаўнікі райвыканкама, раённай ветэрынарнай станцыі, дырэктары і галоўныя спецыялісты сельгаставарыстваў раёна. Адкрыў мерапрыемства першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай г