Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 22.06.2023

Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы ЦВК

Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы ЦВК

Актуально, Новости, Президент
Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Цэнтральнай выбарчай камісіі. Адпаведны ўказ нумар 177 падпісаў 22 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам прадугледжваецца заснаванне эмблемы, сцяга, нагрудных знакаў членаў і работнікаў апарату ЦВК. Распрацоўка сімвалаў ажыццяўлялася з улікам правіл геральдыкі і функцый гэтага ведамства. Эмблема ўяўляе сабой круг з аблямоўкай серабрыстага колеру, унутры якога на фоне прамянёў адлюстравана тэрыторыя Беларусі ў колерах дзяржаўнага сцяга. У цэнтры размешчана "птушка" белага колеру - знак, які часцей за ўсё прастаўляецца выбаршчыкамі ў бюлетэнях і сімвалізуе зроблены грамадзянскі выбар. Сцяг і нагрудныя знакі ўзнаўляюць выяву эмблемы. Наяўнасць афіцыйных геральдычных с
Лукашэнка ацаніў работу эканомікі: «Пакуль слабы задзел для выканання заданняў нават за паўгоддзе»

Лукашэнка ацаніў работу эканомікі: «Пакуль слабы задзел для выканання заданняў нават за паўгоддзе»

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў, паведамляе БЕЛТА. Плануецца абмеркаваць шырокае кола тэм: першыя вынікі работы эканомікі ў гэтым годзе, стымуляванне інвестыцыйнай актыўнасці, падрыхтоўку да ўборачнай кампаніі і сітуацыю ў жывёлагадоўлі, сітуацыю ў прамысловасці, а таксама выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сацыяльнай сферы. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што рэгулярна, з пэўнай перыядычнасцю сустракаецца з урадам для абмеркавання актуальных пытанняў, перш за ўсё ў эканоміцы. "Сёння ж мы правядзём нараду па эканамічнаму блоку з членамі ўрада ў крыху пашыраным фармаце", - удакладніў Прэзідэнт. Акрамя планавых пытанняў - па законапраекце аб інвестыцыйнай дзейнасці і ўказе аб арэндным жыллі для медработнікаў
Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў

Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчыннікам зварот з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем'і, гарады і вёскі. Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны", - гаворыцца ў звароце. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа: "Абарона роднай зямлі з'яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі
Запрашаем 25 чэрвеня на свята, прысвечанае Дню моладзі, у Пружанах!

Запрашаем 25 чэрвеня на свята, прысвечанае Дню моладзі, у Пружанах!

Афиша, Культура, Молодёжный клуб, Новости
Дарагія сябры! 25 чэрвеня запрашаем вас на свята, прысвечанае Дню моладзі! Праграма свята: 17.00 — адкрытае рэгіянальнае свята-конкурc харэаграфічнага мастацтва «Магія танца»;з 19.00 — выступленне ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Ваўкавыскія непаседы» ДУК «Ваўкавыскі ГДК»;— канцэрт удзельнікаў эстрадных студый горада і раёна «Танцуй і спявай, пакуль малады»;— танцавальная размінка разам з удзельнікамі клуба аматараў танцавальнага фітнесу «Нічога лішняга» Ліноўскага СДК «Час танцаваць»;— узнагароджанне пераможцаў конкурсу;21.00 — святочная дыскатэка. Чакаем вас на плошчы каля Пружанскага гарадскога Палаца культуры! Задай рытм жыцця! Адпачывай і рухайся з намі! У выпадку дажджу мерапрыемства пераносіцца ў будынак Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Шарашэўца, які ўкраў пакет з ежай, цяпер можа чакаць казённае харчаванне падчас трох гадоў падбаўлення волі

Шарашэўца, які ўкраў пакет з ежай, цяпер можа чакаць казённае харчаванне падчас трох гадоў падбаўлення волі

Новости, Происшествия, Пушчанскі куфэрак
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана адзінаццаць крымінальных спраў. Як кажуць, голад не цётка… Есці хоча кожны, а вось якім чынам здабываецца ежа — гэта ўжо другая справа. Вось, напрыклад, грамадзянін нашага раёна вырашыў не толькі паесці, але і пакурыць на халяву. І каля магазіна «Еўраопт» у г.п. Шарашэва, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, украў пакет, у якім знаходзілася тры блокі цыгарэт, хлеб, таматы і каўбаса агульным коштам 76 рублёў. Чым прычыніў уладальніку ўкрадзенага матэрыяльны ўрон на ўказаную суму. Цяпер галоднага злодзея можа чакаць казённае харчаванне падчас трох гадоў пазбаўлення волі.
Пра жыццё і лёс Мікалая Шаркоты, які прайшоў праз усю вайну і якая заўсёды адбівалася болем у яго сэрцы

Пра жыццё і лёс Мікалая Шаркоты, які прайшоў праз усю вайну і якая заўсёды адбівалася болем у яго сэрцы

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости, Равнение на героев
У кожнай сям’і ёсць гісторыі бацькоў, дзядоў, прадзедаў, якія ваявалі, іх успаміны, з якіх і складваецца агульная карціна вызвалення нашай Радзімы. Упісаць аповед пра лёсы гэтых людзей у летапіс Вялікай Айчыннай вайны — абавязак кожнага неабыякавага чалавека. Таксама, як Дзень Перамогі стаў усенародным святам, так і 22 чэрвеня — сапраўды ўсеагульным Днём памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Таму што няма ў нашай краіне сям’і, якую б не закранула сваім чорным крылом самая страшная вайна. Жыццё і лёс майго дзеда Мікалая Міхайлавіча Шаркоты вельмі падобны на лёсы ўсіх людзей таго пакалення, якія сумленна жылі, служылі Радзіме ў ваеннае ліхалецце, гадавалі дзяцей у пасляваенныя складаныя і яшчэ галодныя гады, у літаральным сэнсе слова ўзнімалі нашу краі
Захаванне гістарычнай праўды: работа працягваецца. Інтэрв’ю з пракурорам раёнам Аляксандрам Вярбіцкім

Захаванне гістарычнай праўды: работа працягваецца. Інтэрв’ю з пракурорам раёнам Аляксандрам Вярбіцкім

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости, Прокуратура расследует факты геноцида, Равнение на героев
Больш за два гады таму Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. За мінулы час праведзена важкая работа па ўстанаўленні месцаў пахавання забітых гітлераўцамі мірных людзей і ваеннапалонных, зборы архіўных звестак. Аднак, як зазначае пракурор раёна Аляксандр Вярбіцкі, гэта толькі агучаная вяршыня таго «айсбергу» работ, што была праведзена пракурорскай службай. — Паралельна пракуратурай раёна праводзіліся кантрольна-наглядныя мерапрыемствы адносна захавання патрабаванняў дзеючага заканадаўства па ўвекавечванні памяці аб тых падзеях і ахвярах вайны ў рамках адпаведнай Дзяржаўнай праграмы, — расказвае Аляксандр Міхайлавіч. — Асаблівая ўвага надавалася і надаецца дзяржаўнаму ўлік