Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 05.06.2023

Падлік грошай і балаў ЦЭ, адказ на спробы «расцягнуць СНД» і дэдлайн для аховы здароўя. Падрабязнасці насычанага тыдня Прэзідэнта

Падлік грошай і балаў ЦЭ, адказ на спробы «расцягнуць СНД» і дэдлайн для аховы здароўя. Падрабязнасці насычанага тыдня Прэзідэнта

Актуально, Президент
Рабочы графік Прэзідэнта Беларусі заўсёды вельмі насычаны на падзеі. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду і рабочыя сустрэчы па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны, рэгулярна бывае ў рэгіёнах, робіць замежныя візіты і сам прымае замежных гасцей, сустракаецца з журналістамі, падпісвае ўказы і законы. І нават калі публічных мерапрыемстваў няма, гэта зусім не значыць, што кіраўнік дзяржавы не працуе. Зрэшты, і ў час адпачынку, ці гэта хакейная трэніроўка ці нарыхтоўка дроў, Аляксандр Лукашэнка не-не ды і знойдзе падставу для чарговага даручэння. Як ён любіць казаць, трэба ва ўсім ісці ад жыцця. Праект "Тыдзень Прэзідэнта" для тых, хто хоча ісці ў нагу з кіраўніком дзяржавы, быць у курсе самых актуальных заяў і рашэнняў беларускага лідара. Ці з'явіцца ў Саюзнай дзяржавы ад
Лукашэнка — губернатару Калінінградскай вобласці: раздзяліць нас штучнымі бар’ерамі не атрымаецца

Лукашэнка — губернатару Калінінградскай вобласці: раздзяліць нас штучнымі бар’ерамі не атрымаецца

Актуально, Президент
Як бы ні спрабавалі раздзяліць Беларусь і Калінінградскую вобласць штучнымі бар'ерамі, зрабіць гэтага не атрымаецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Антонам Аліханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў дэлегацыю рэгіёна як "самых блізкіх для нас", беларусаў, людзей. Ён звярнуў увагу, што для ўдзелу ў сустрэчы запрошаны многія прадстаўнікі беларускага ўрада, што сведчыць аб значнасці візіту і вялікай зацікаўленасці беларускага боку ў развіцці супрацоўніцтва. "Палова ўрада тут. Гэта сведчыць аб тым, наколькі вы блізкія нам і наколькі мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і заўсёды блізкім для нас расійскім рэгіёнам", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзі
Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка 9 чэрвеня правядзе выязны асабісты прыём у Пружанах

Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка 9 чэрвеня правядзе выязны асабісты прыём у Пружанах

Актуально, Официально, Экономика
9 чэрвеня 2023 года па папярэднім запісе ў Пружанскім райвыканкаме (г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, 17, 1-ы паверх, вялікая зала) плануецца правядзенне выязнога асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб Міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Налівайкам Сяргеем Эдуардавічам. Папярэдні запіс на прыём для жыхароў раёна будзе ажыццяўляцца 6 чэрвеня 2023 г. з 9.00 да 13.00 па нумары: 2-21-58.
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму лепш замыкаць свой веласіпед?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму лепш замыкаць свой веласіпед?

Новости, Отвечает участковый инспектор милиции
— Бачыў пакінутыя незамкнёнымі веласіпеды ў цэнтры горада. Няўжо больш не здараюцца крадзяжы двухколавага транспарту? Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Зюзін: — На самай справе тэндэнцыя крадзяжоў захоўваецца, як заўсёды, з-за нядбайнасці гаспадароў. Напрыклад, у бягучым годзе зарэгістраваны чатыры крадзяжы веласіпедаў і практычна ўсе яны былі пакінуты без нагляду і сродкаў фіксацыі. Тым, хто вырашыў паквапіцца на чужы двухколавы транспарт, нагадаю, што адказнасць за крадзяжы, згодна з арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, надыходзіць з 14-гадовага ўзросту. І за падобны ўчынак прадугледжана пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. А ўладальнікам веласіпедаў нагадаю простыя правілы бяспекі: — не пакідайце транспарт без нагляду на лесвічных пля
Рэцэпты на Біс. Цукеркі з курагі ці чарнасліву ад намесніка загадчыка дзіцячага сада № 3 Ірыны Дзямчук

Рэцэпты на Біс. Цукеркі з курагі ці чарнасліву ад намесніка загадчыка дзіцячага сада № 3 Ірыны Дзямчук

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці дзіцячага сада № 3 г. Пружаны Ірыны Дзямчук. ІНГРЭДЫЕНТЫ: курага або чарнасліў — 250 г,цукар — 2 ст. лыжкі,сыр тварожны — 150 г,цукровая пудра — 2 ст. лыжкі,гарбузовыя семкі (або любыя арэхі, кунжутнае насенне) — 40 г. ПРЫГАТАВАННЕ Курагу (або чарнасліў) змясціць у каструльку, заліць вадой, каб яна крыху прыкрывала сухафрукты, дадаць цукар, давесці да кіпення і варыць прыкладна 10 мінут (курага павінна размякчыцца, але не разварыцца). Зліць ваду, астудзіць, кожны плод разрэзаць з аднаго боку. У тварожны сыр дадаць цукровую пудру і здробненыя семкі або арэхі. Усё добра перамяшаць. Атрыманым крэмам напоўніць курагу. Паставіць у халадзільнік на паўгадзіны. Карысныя і смачныя цукеркі гатовы. Смачна есці!
Чытач пытаецца: у якім стане пружанская футбольная каманда?

Чытач пытаецца: у якім стане пружанская футбольная каманда?

Актуально, Новости, Спорт
У рэдакцыю звярнуўся балельшчык, які прадставіўся Мікалаем Мікалаевічам і папрасіў расказаць пра нашу футбольную каманду: у якім яна стане і калі ўбачым відовішчныя гульні на нашым футбольным полі. Як мы даведаліся з кампетэнтных крыніц, зараз ідзе рэканструкцыя і рамонт трыбун стадыёна. Гатова ўсё гэта будзе да першых гульняў, якія пачнуцца ў нас ужо ў гэтым месяцы. Журналістамі рыхтуецца серыя матэрыялаў на каляфутбольную і футбольную тэматыку. Мы раскажам пра каманду, трэнера, турнірную табліцу гульняў і многае іншае. Абяцаем не пакінуць без інфармацыі нашых чытачоў і заўзятых балельшчыкаў самай папулярнай у свеце гульні.