Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 26.06.2023

Лукашэнка: на супрацоўніках пракуратуры ляжыць асаблівая адказнасць за вырашэнне комплексу складаных задач

Лукашэнка: на супрацоўніках пракуратуры ляжыць асаблівая адказнасць за вырашэнне комплексу складаных задач

Актуально, Новости, Президент, Профессия
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Абараняючы правы і свабоды грамадзян, забяспечваючы вяршэнства закону і справядлівасці, захоўваючы гістарычную праўду, вы робіце ўсё для таго, каб Беларусь паступова развівалася і мацнела, а ў нашым грамадстве заўсёды панавалі мір і згода", - гаворыцца ў віншаванні. Асабліва актуальна гэта сёння, калі на супрацоўніках органаў пракуратуры ляжыць асаблівая адказнасць за вырашэнне цэлага комплексу складаных задач у пытаннях захавання законнасці і правапарадку, барацьбы са злачыннасцю і ўмацавання нацыянальнай бяспекі, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Упэўнены, кожны з вас гэта добра разумее, а высокі прафесіяналі
Лукашэнка правёў тэлефонныя размовы з Пуціным і Назарбаевым

Лукашэнка правёў тэлефонныя размовы з Пуціным і Назарбаевым

Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня правёў тэлефонныя размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Раніцай 25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. У другой палавіне дня адбылася тэлефонная размова з Нурсултанам Назарбаевым. Абмеркавалі міжнародную абстаноўку, сітуацыю ў рэгіёне і беларуска-казахстанскія адносіны. БЕЛТА
Рэцэпты на Біс. Кальмары па-далёка-ўсходняму ад пенсіянеркі Галіны Чарапенка

Рэцэпты на Біс. Кальмары па-далёка-ўсходняму ад пенсіянеркі Галіны Чарапенка

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад пенсіянеркі з в. Аранчыцы Галіны Іванаўны Чарапенка Шмат гадоў мы з мужам жылі і працавалі на Далёкім Усходзе, таму ў маёй кулінарнай кніжцы назапасілася нямала рэцэптаў з морапрадуктаў. Адзін з іх прапаную ўвазе чытачоў. Гэтая і смачная сама па сабе салата, і выдатная закуска мужчынам пад піва. ІНГРЭДЫЕНТЫ: кальмары свежамарожаныя — 3 тушкі,цыбуля рэпчатая — 1 галоўка,часнок — 2 зубчыкі,прыправы: папрыка звычайная або вэнджаная, перац чорны і востры чырвоны, насенне кунжуту — на смак,соевы соус, алей. ПРЫГАТАВАННЕ Ачысцім кальмары. Каб лёгка зняць шкурку, трэба некалькі мінут патрымаць тушкі пад струменем гарачай вады. Таксама трэба выняць вантробы і хорду — тонкую празрыстую пласцінку шкілета. Кладзём кальмараў у каструлю з кіпячай падсоленай вадой. Літараль
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Якая адказнасць чакае тых, хто купаецца ў нецвярозым стане?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Якая адказнасць чакае тых, хто купаецца ў нецвярозым стане?

Актуально, Новости, Отвечает участковый инспектор милиции
— Купальны сезон у поўным разгары, але адпачываюць ля вады і людзі ў нецвярозым стане. Якая адказнасць чакае іх за гэта? І ўвогуле, якія правілы трэба ведаць, знаходзячыся ў месцах масавага адпачынку каля вадаёмаў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Міхальчук: — У бягучым годзе супрацоўнікі Пружанскага РАУС сумесна з Пружанскім РАНС і работнікамі таварыства выратавання на водах правялі 15 рэйдавых мерапрыемстваў у месцах масавага адпачынку каля вадаёмаў. У ходзе рэйдаў выяўлена 8 адміністрацыйных правапарушэнняў, 6 з якіх — за знаходжанне на вадаёмах у стане алкагольнага ап’янення і 2 — за купанне ў неўстаноўленым месцы. Нагадваю, што за купанне ў забароненым месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.42 КоАП Рэспублікі Беларусь — штраф у памеры ад 1 д
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч прыме ўдзел у X Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ва Уфе

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч прыме ўдзел у X Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ва Уфе

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости
З 26 па 28 чэрвеня ў горадзе Уфа ў Башкартастане пройдзе X Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі. У складзе дэлегацыі нашай краіны і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч. Вось што адзначыў Юрый Іосіфавіч з гэтай нагоды: — Ад маючага адбыцца форуму мы чакаем самых вялікіх вынікаў. Гэта прэстыжнае мерапрыемства дазволіць беларускім вытворцам, паказаць свой тавар з самага выгаднага боку. А прэзентацыя ўсяго таго лепшага, што выпускаецца ў Беларусі, дэманстрацыя нашых тэхнічных дасягненняў, дэгустацыя харчовай прадукцыі дадуць магчымасць упэўніцца ў яе якасных характарыстыках. Расія заўсёды была і застаецца нашым галоўным і надзейным партнёрам. З гадамі, нягледзячы на эканамічныя санкцыі з боку Захад
З днём работнікаў пракуратуры віншуе кіраўніцтва Пружаншчыны

З днём работнікаў пракуратуры віншуе кіраўніцтва Пружаншчыны

Актуально, Официально, Профессия
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Пракуратура — найважнейшае звяно ў праваахоўнай сістэме краіны, гэта штодзённая карпатлівая работа многіх пакаленняў супрацоўнікаў па фарміраванні прававых асноў дзяржавы і грамадства, стварэнні надзейнага шчыта па супрацьдзеянні злачыннасці, экстрэмісцкім праявам і карупцыі. Гэта нялёгкая праца, выканаць якую пад сілу толькі прынцыповым і мудрым людзям, з абвостраным пачуццём справядлівасці. Менавіта такія — сумленныя, прыстойныя і высокакваліфікаваныя, годна выконваючыя свой прафесійны абавязак — юрысты служаць у пракуратуры Пружаншчыны. Супрацьдзейннічаючы спробам дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, у адзіным страі вы абараняеце канстытуцыйны лад дзеля мірнага неба над гала