Лукашэнка на свяце выпускнікоў: разам мы будзем трымаць нашу краіну, нашу Радзіму ў нашых руках
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 чэрвеня прыняў удзел у рэспубліканскім свяце выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дарагія сябры, добры вечар! Дазвольце мне ўпершыню ў новым фармаце, сустракаючыся з новымі людзьмі тут, у цэнтры нашай сталіцы, вітаць вас і павіншаваць з вялікім святам у жыцці. Святам адзіным, якое ніколі не паўторыцца. Падыходзячы сюды, я так і падумаў, што тут выключная атмасфера. І гэту атмасферу робіце вы - сваёй маладосцю і прыгажосцю. А як інакш? Вашу сённяшнюю эйфарыю лёгка зразумець. Мінулі напружаныя гады вучобы, залікаў, экзаменаў, бяссонных начэй (я маю на ўвазе начэй, праведзеных з падручнікам). А заўтра ў вас - новае жыццё. Таму сёння весяліцеся, а заўтра з новымі сіламі - да новых поспехаў. Вы будзеце ўжо выхоўвац





